Англійская кухня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Англійская кухня — кухня, якая не карыстаецца ў наш час вялікай папулярнасцю ў свеце, але аказала пэўны ўплыў на фармаванне комплексу страў, уласцівых агульнаеўрапейскай кулінарыі (напрыклад: ростбіф, біфштэкс). Сярод арыстакратыі Рэчы Паспалітай асобныя стравы англійскай кухні пачалі распаўсюджвацца ў 2-ой пал. XVIII ст. (у гэты час распаўсюдзілася мова на портэр), спачатку пры пасярэдніцтве французскай кухні, пазней дзякуючы высокай рэпутацыі англійскай культуры ў эпоху прамысловай рэвалюцыі. У сяр. XIX ст. з Англіі прыйшла мода на нятлустую свініну (гл. бекон), гарбату (асабліва на адмысловы спосаб яе падачы, г.зв. гарбату па-англійску), сэндвічы, ром, пудынгі (асабліва плам-пудынг) і іншыя. У Англіі была вынайдзеная блізкая да сучаснай кухонная пліта, якая пачала распаўсюджвацца ў заможных дамах у 1830-х гг. пад назвай англійскай. Самастойная рэцэпцыя бел. шляхтай англійскіх звычаяў спынілася пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг.

У другой палове XX ст. Англія найбольш прычынілася да распаўсюджвання ў Еўропе кулінарных традыцый сваіх былых калоній (асабліва Індыі, напр. кары) ды інш. нееўрапейскіх краін (Кітая, Японіі) і сёння з’яўляецца самай касмапалітызаванай у гастранамічным сэнсе нацыяй у Еўропе. З уласна англійскіх традыцыйных страў захоўваюцца пудынгі, якія гатуюць і як асноўныя (мясныя, крупяныя, гароднінныя) і як дэсертныя (салодкія фруктовыя) стравы. Г.зв. чорны пудынг на самой справе з’яўляецца аналагам беларускай крывянкі. Папулярнай нац. стравай з’яўляецца вадкая аўсяная каша — порыдж, якую звычайна ядуць на сняданне. Англія мае развітую малочную гаспадарку, вырабляе некалькі славутых нацыянальных гатункаў сыроў (стылтан, уэнзлідэйл і інш.); на пач. XX ст. вялікую папулярнасць мела імпартаванае з Беларусі дзісенскае масла. Англічане спажываюць вельмі мала хлеба, але шмат рыбы і морапрадуктаў (асабліва любяць смажаную рыбу са смажанай бульбай, фіш энд чыпс), мяса нятлустых гатункаў (з соўсамі – мятным, кетчупам і г.д.). Найбольш папулярнымі стравамі у грамадскім харчаванні ў апошнія дзесяцігоддзі з’яўляюцца асарты з крэветак, стэйк гарні і шварцвальдскі вішнёвы торт.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Англійская кухня // Праект «Наша ежа»

Шаблон:Нацыянальныя кухні