Шведская кухня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шведскія фрыкадэлькі са сметанковым соусам, бульбяным пюрэ, салёным карнішонам і бруснічным джэмам

З-за вялікіх памераў Швецыі для шведскай кухні заўсёды былі характэрны рэгіянальныя адрозненні. Гістарычна склалася, што на крайняй поўначы ўжываліся стравы з аленіны і дзічыны, некаторыя з якіх маюць свае карані ў саамскай культуры, у той час як свежая гародніна грае вялікую ролю на поўдні.

Шведская кухня адрозніваецца немудрагелістасцю. Яна ўвабрала ў сябе традыцыі сялянскай ежы (сыр, хлеб, каўбаса), багатая стравамі з рыбы, мяснога фаршу, дзічыны і вядомая сваімі дэсертамі і выпечкай. Шведы высока цэняць дары мясцовай прыроды: ягады, грыбы, спецыі, а таксама прадукты харчавання мясцовай вытворчасці (малако, сыр, каўбаса).

Шведы традыцыйна вельмі адкрыты для замежных уплываў, пачынаючы ад французскай кухні на працягу 17 і 18 стагоддзяў, і да сушы і кавы латэ сёння. У якасці фаст-фуда піца і хот-догі паўсюдна сталі часткай шведскай культуры з 1960 года. Дваццаць гадоў праз, тое ж самае можна сказаць і пра кебаб і фалафель, бо многія невялікія рэстараны спецыялізуюцца на гэтых стравах.

Агульныя рысы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі прадуктамі шведскай кухні з'яўляюцца малочныя прадукты, свежы і мяккі (часта салодкі) хлеб, ягады і садавіна, ялавічына, морапрадукты і рыба. Бульбу часта падаюць у якасці гарніру, пераважна адварную. Шведская кухня мае вялікую разнастайнасць хлеба розных формаў і памераў, яго пякуць з жыта, пшаніцы, аўса, суцэльнага збожжа, кіслага цеста. Хлеб можа быць белы, цёмны, у форме тонкіх аладак і хрумсткіх пласцін. Ёсць шмат гатункаў салодкага хлеба, і ў некаторыя дадаюць спецыі. Шмат мясных страў, і, асабліва, тэфтэлі, падаюцца з бруснічным варэннем. Для шведскай кухні характэрны фруктовыя супы з высокай глейкасцю, напрыклад, суп з ягад шыпшыны і чарнічны суп (шведск.: blåbärssoppa), якія падаюць гарачымі або халоднымі. Сметанковае масла і маргарын з'яўляюцца асноўнымі крыніцамі тлушчу, хоць аліўкавы алей робіцца ўсё больш папулярным. Традыцыі шведскай выпечкі адрознівае разнастайнасць дражджавых булачак, печыва і пірожных, многія з іх з'яўляюцца надзвычай папулярнымі падчас фікі.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сюрстромінг з адваранай бульбай і салатай
Бульбяная запяканка Спакушэнне Янсана

Здаўна лоў рыбы рэгуляваў колькасць шведскага насельніцтва і структуру гандлю. Рыбу салілі і вэндзілі. Соль зрабілася адным з асноўных прадуктаў гандлю на пачатку скандынаўскага сярэднявечча, якое пачалося каля 1000 года. Капусту квасілі разам з ягадамі, яблыкамі і г.д. Зімой яны выкарыстоўваліся у тыя часы як крыніца вітаміну С (сёння квашаная капуста вельмі рэдка выкарыстоўваецца ў шведскай кухні). Бруснічнае варэнне, усё яшчэ папулярнае, напэўна, найбольш традыцыйны і тыповы шведскі спосаб дадаць свежасці даволі цяжкай ежы, напрыклад, стэйкі і рагу.

Шведскія доўгія зімы з'яўляюцца прычынай адсутнасці свежай гародніны ў многіх традыцыйных рэцэптах. Таму ў старажытнасці рэдкія гароднінныя культуры, якія падтрымоўвалі насельніцтва падчас зімы, былі вельмі важнымі. Разнастайныя караняплоды, такія як рэпа і бручка (па-англійску называецца "шведка") паступова былі выцеснены бульбай на працягу 18 стагоддзя. Адсутнасць спецый зрабіла паўсядзённую ежу даволі лагоднай на сённяшні густ, хоць шэраг мясцовых зёлак і раслін выкарыстоўваліся пры гатаванні страў са старажытных часоў. Традыцыя стрыманасці ў спецыях захавалася і да сённяшніх дзён.

Шведская кухня ўзбагачалася стравамі і нямецкай кухні, дзякуючы імігрантам, якія сяліліся ў Стакгольме, Вісбю і Кальмары. Шведскія гандляры і арыстакраты таксама пераймалі кулінарныя традыцыі з замежных краін, напрыклад, галубцы (шведск.: kåldolmar). Галубцы былі прывезены ў Швецыю Карлам XII, які іх упершыню пакаштаваў падчас Палтаўскай бітвы. Галубцы былі апісаны ў 1755 годзе Кайсай Варг у яе знакамітай кухарскай кнізе "Hjelpreda i hushållningen för unga fruentimber".

Тыповыя стравы[правіць | правіць зыходнік]

Граўлакс на хрумсткім хлебе з перцам і лімонам
Традыцыйная калядная вяндліна ў сучаснай Швецыі
Талерка з smörgåstårta або сэндвіч-торт, як правіла, страва для вечарын
Лісічкі часта растуць побач з бярозамі
Свята ракаў
Талерка для палуночнай вячэры
Бутэрброд з яйкамі і ікрой траскі

Традыцыйныя шведскія стравы па-ранейшаму з'яўляюцца вельмі важнай часткай шведскай кухні, нягледзячы на тое, што ў сучаснай шведскай кухні шмат інтэрнацыянальных страў. На міжнародным узроўні найбольш вядомай шведскай кулінарнай традыцыяй з'яўляецца шведскі стол (шведск.: smörgåsbord) разам з добра вядомымі шведскімі стравамі, такімі як, напрыклад, граўлакс і тэфтэлі.

У Швецыі традыцыйна чацвер быў днём супу, бо пакаёўкі мелі паўдня выхаднога, а суп было лёгка прыгатаваць загадзя. Адзін з самых традыцыйных шведскіх супаў,які і да гэтага часу падаецца ў многіх рэстаранах і хатніх гаспадарак кожны чацвер разам з блінамі, з'яўляецца жоўты гарохавы суп (шведск.: ärtsoppa). Гэта звязана са старой традыцыяй, дзе гарох асацыяваўся з богам Торам. Гэтая немудрагелістая страва — густы суп, у асноўным складаецца з варанага жоўтага гароху, цыбулі, солі і невялікіх кавалачкаў свініны. Ён часта ўжываецца з гарчыцай і тонкімі блінамі (шведск.: pannkakor). Ва ўзброеных сілах Швецыі таксама для прызыўнікоў кожны чацвер ставяць на стол гарохавы суп і бліны.

Бульбу ядуць цэлы год у якасці асноўнай крыніцы вугляводаў. Многія традыцыйныя стравы гатуюцца з бульбы. Толькі ў апошнія 50 гадоў макароны і рыс сталі звычайнай з'явай на абедзенным стале. Ёсць некалькі розных відаў бульбы: самая папулярная — гэта маладая бульба, якая спее ў пачатку лета і якую ядуць на традыцыйным свяце сярэдзіны лета. Маладую бульбу ставяць на стол з марынаваным селядцом, цыбуляй, смятанай, а ў якасці традыцыйнага дэсерту — першыя клубніцы года.

Сярод грыбоў у Швецыі найбольш высока цэняцца лісічкі, якія лічацца далікатэсам. Лісічкі звычайна ўжываюць у якасці гарніру разам са стэйкам або абсмажанымі з цыбуляй і соусам на адкрытым бутэрбродзе. На другім месцы па папулярнасці і смаку ідуць баравікі (шведск.: karljohansvamp), названыя ў гонар Карла XIV Юхана, які зрабіў іх папулярным прадуктам харчавання. У жніўні на традыцыйным свяце ракаў (шведск.: kräftskiva) шведы ядуць ракаў у вялікай колькасці, вараных і марынаваных у булёне з соллю, цукрам і вялікай колькасцю кропу.

Асноўныя стравы[правіць | правіць зыходнік]

Морапрадукты[правіць | правіць зыходнік]

Абмежаваны выбар рыбы і іншых морапрадуктаў з'яўляецца важнай часткай шведскай кухні. Ласось з Нарвегіі становіцца ўсё больш папулярным. Марынаваны падсалоджаны селядзец, inlagd sill, з'яўляецца найбольш традыцыйнай шведскай закускай. Крэветкі і амары — асноўная ежа на ўзбярэжжы Скагерак.

Дэсерты[правіць | правіць зыходнік]

Выпечка[правіць | правіць зыходнік]

  • Шакаладныя шарыкі, круглыя шарыкі са смакам шакаладнага сметанковага масла з аўсянкай/какавай/цукрам, пакрытых какосавай стружкай.
  • Крынгель (шведск.: Kringla), невялікае салодкае печыва ў форме завітушкі формы з цукрам.
  • Punschrulle, невялікае цыліндрычнай формы печыва з зялёнымі марцыпанамі з шакаладнымі канцамі, а ўнутры сумесь здробненага печыва, масла і какава, запраўленая пунш лікёрам. Гэтае печыва часта называюць dammsugare ("пыласос"), маючы на ўвазе не толькі яго знешні выгляд, але і звычай, калі пекар збірае крошкі ад дзённага печыва, каб зрабіць начынку.
  • Торт Прынцэса, вялікі торт, выкананы з слаёў бісквіта з узбітымі вяршкамі і заварным крэмам, пакрыты зялёнымі марцыпанамі з цукровай пудрай на верхняй частцы; часта ўпрыгожваюць ружовымі ружамі з марцыпанаў.
  • Будапешцкі крэмавы пірог
  • Торт Напалеон
  • Кладкака, плоскі шакаладны пірог
  • Arraksboll, шарыкі з начынкай з арака, падобныя да шакаладных шарыкаў

Ласункі[правіць | правіць зыходнік]

Лусекат
Домік з імбірнага хлеба

У летні час тарты з рознай сезоннай садавіны карыстаюцца папулярнасцю, асабліва з клубніцамі і крэмам для торта. Клубніцы таксама часта ядуць з цукрам і малаком або вяршкамі. У канцы лета і ўвосень пякуць яблычныя тарты і пірагі. Яблычны пірог часта падаюць з ванільным крэмам, але часам з марожаным або ўзбітымі вяршкамі.

У перыяд зімовых святаў сярод традыцыйных цукерак і пірожных сустракаюцца:

  • Кнэк, шведкія ірыскі, якія гатуюцца на Ражство.
  • Ischoklad, какосавы алей з шакаладам.
  • Marmelad, разнакаляровыя «мармеладныя цукеркі» прмавугольнай фармы на аснове пекціну.
  • Лусекат, шведскія булачкі з шафрана, якія ядуць падчас святкавання Дня святой Люсіі (13 снежня).
  • Пепаркака, падобны да імбірнага печыва, ужываецца з 14 стагоддзя.
  • Семла, пшанічная булачка з начынкай з крэма і мігдальнай пастай, традыцыйна ядуць на Тлусты аўторак.[1]

Цукеркі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод іншых цукерак:

  • Сальтлакрыц (шведск.: Saltlakrits), лакрычныя цукеркі з хларыдам амонію.
  • Polkagris, традыцыйныя ментолавыя цукеркі з г. Грэна, таксама розных смакаў.
  • Ahlgrens bilar, шведскія зефірныя цукеркі ў форме машыны.
  • Daim, хрумсткі мiгдальны батончык, пакрыты малочным шакаладам.

Напоі[правіць | правіць зыходнік]

Юлмуст
Розныя гатункі Абсалюту

Швецыя з'яўляецца адной з 10 першых краін у свеце па ўжыванню кавы. Узровень спажывання малака ў Швецыі таксама вельмі высокі, які саступае толькі Фінляндыі. Малако закупляецца ў малочных пакетах, і зусім не выпадкова, што Tetra Pak, найбуйнейшы ў свеце вытворца скрынак для малака, быў заснаваны ў Швецыі. Малако лічыцца стандартным напоем падчас ежы на працягу будных дзён у многіх сем'ях, і для дзяцей, і для дарослых.

На Ражство Хрыстова звычайна гатуюць глёг.

Салодкія напоі[правіць | правіць зыходнік]

Фруктовыя супы[правіць | правіць зыходнік]

Фруктовыя супы, такія як шыпшынавы і чарнічны, звычайна ядуць або п'юць гарачымі ўзімку.

Алкагольныя напоі[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш важныя з моцных алкагольных напояў у шведскай кухні называюцца агульным тэрмінам Brännvin, які ўключае два асноўныя віды: Акавіта і гарэлка. Рэнат (шведск.: Renat) часта лічыцца нацыянальнай гарэлкай Швецыі. Да іншых папулярных марак адносяцца Explorer Vodka і Абсалют. Апошняя з'яўляецца адным з самых вядомых у свеце брэндаў алкагольных напояў. Большасць гатункаў Brännvin маюць каля 40 % алкаголю.

Вытворчасць моцных напояў мае традыцыі, якія ўзыходзяць да 18 стагоддзя. Найбольшага росквіту дасягнула ў 1840-х гадах. З 1880-х гадоў дзяржаўная Systembolaget валодае манаполіяй на продаж алкаголю з утрыманнем больш чым 3,5% алкаголю. Раней у сельскай мясцовасці Швецыі выраблялі самагон (шведск.: Hembränt), але яго вытворчасць зменшылася ў апошнія гады ў сувязі з больш ліберальнымі правіламі ўвозу алкаголю, а таксама павелічэннем кантрабанды.

Піва[правіць | правіць зыходнік]

Таксама ў Швецыі шырока спажываюць піва. Тыповае шведскае піва — гэта светлы лагер, напрыклад, Pripps Blå і Norrlands Guld. У апошнія дзесяцігоддзі па ўсёй Швецыі адкрылася шмат невялікіх бровараў, якія прапануюць багаты спектр гатункаў і смакаў, напрыклад, Nils Oscar Brewery, Dugges Ale och Porterbryggeri і Närke Kulturbryggeri. Шмат маленькіх бровараў у Швецыі пераймаюць стыль саматужнага піваварства ў ЗША (American Pale Ale і American IPA).

Зноскі

  1. а б Rob Hincks, "Swedish semla: more than just a bun Архівавана 6 чэрвеня 2011.," Feb. 20, 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Schildt-Lundgren, Margareta (2000) Simply Swedish. ISBN 91-974561-7-9
  • Widenfelt, Sam, ed. (1950) Swedish Food. Gothenburg: Esselte

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]