Вайна за незалежнасць ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гесэнскія наёмнікі на брытанскай службе

Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: American Revolutionary War альбо American War of Independence) вялася паміж 1775 і 1783 гадамі паміж пасяленцамі 13 паўночнаамерыканскіх калоній і Вялікабрытаніяй. Ваенныя дзеянні скончыліся ў 1781 годзе бітвай пры Ёрктаўне, афіцыйна вайна скончылася падпісаннем мірнага пагаднення ў Парыжы 3 верасня 1783 года.

Перад вайной[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Сямігадовай (Франка-індзейскай вайны адносіны паміж 13 англійскімі калоніямі і Вялікабрытаніяй пагоршыліся. Брытанскі ўрад прыняў шэраг непапулярных актаў, апратэставаных самакіраванне калоній. Двойчы ў Бостане адбыліся інцыдэнты звязаныя з пратэстам каланістаў: 5 сакавіка 1770 г. гараджане напалі на брытанскі вайсковы патруль, які адкрыў агонь, і 3 бостанцы былі забіты, потым 5 снежня 1773 г. група змагароў за незалежнасць калоній напала на караблі Ост-Індыйскай кампаніі (Бостанскае чаяпіцце). У адказ урад метраполіі прыняў яшчэ некалькі рэпрэсіўных актаў, а самакіраванне калоній выступіла супраць іх. Каланісты пачалі рыхтавацца да магчымага паўстання, ствараць апалчэнні «мінітмэнаў» і збіраць зброю. Спробы мясцовых англійскіх чыноўнікаў і некаторых рэлігійных груп, напрыклад, квакераў знайсці кампраміс, які б прымірыў калоніі і метраполію, былі праігнараваны брытанскім каралём[1].

Пачатак вайны[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір англійскай вайсковай часткі Бостана генерал Томас Гейдж атрымаў загад канфіскаваць склад бояпрыпасаў і зброі ў горадзе Канкорд. 19 красавіка 1775 г. яго людзі сустрэлі значную групу мінітмэнаў ля вёскі Лексінгтан. Калі мінітмэны адмовіліся разысціся, англічане адкрылі агонь, забілі 8 і паранілі 10 чалавек. пасля гэтага, атрад дайшоў да Канкорда і знішчыў склад (але мінітмэны паспелі разабраць адтуль зброю раней). Там англійскі атрад падвергся нападу мінітмэнаў, які цягнуўся ўвесь іх шлях да Бостана. Чырвоная ўніформа рабіла салдат лёгкай мішенню, і ў выніку брытанцы страцілі 250 чалавек забітымі і параненымі, а каланісты 93[2].

Другі Кантынентальны Кангрэс, які сабраўся ў Філадэльфіі 10 мая 1775 г., аб'явіў вайну Вялікабрытаніі 15 мая 1775 г. і прызначыў кіраўніком апалчэння каланістаў палкоўніка Джорджа Вашынгтона.

Ход вайны[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі з абодвух бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Брытанія ЗША
гесенскія найміты армія ЗША
англічане Францыя з 1778 г.
канадскія каланісты Іспанія з 1779 г.
амерыканскія лаялісты Галандыя з 1780 г.
індзейцы

Галоўныя падзеі 1775-77 гг.[правіць | правіць зыходнік]

Восень 1775 — зіма 1776 г. Паход арміі Вашынгтона ў Квебек. пасля некаторых поспехаў, войскі Вашынгтона выбіты з Канады.

Чэрвень 1776 г. брытанскі флот на працягу месяца спрабуе захапіць Чарльзтаўн у Паўднёвай Караліне, але беспаспяхова.

4 ліпеня 1776 г. Другі Кантынентальны Кангрэс прымае Дэкларацыю незалежнасці 13 англійскіх калоній Паўночнай Амерыкі, якія праз некаторы час сталі новай федэратыўнай дзяржавай - Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Жнівень — лістапад 1776 г. войскі Вашынгтона вядуць баі па абароне г. Нью-Ёрк, церпяць паражэнне і горад застаецца брытанскай ваеннай базай амаль да канца вайны.

26 снежня 1776 войска Вашынгтона разбівае брытанцаў у Нью Джэрсі ля Трэнтана, а 3 студзеня 1777 г. та жа у бітве ў Прынстане. Пасля гэтага значная частка ЗША пераходзіць пад кантроль Кангрэса.

У 1777 г. брытанская армія заняла Філадэльфію, і урад ЗША пакінуў горад.

17 кастрычніка 1777 г. пасля няўдалай спробы ажыццявіць аперацыю па захопу штатаў Нью-Ёрк і Новая Англія брытанскі генерал Бургойн здаўся з арміяй у некалькі тысяч чалавек.

Падзеі 1778-83 гг.[правіць | правіць зыходнік]

У 1778 г. брытанцы распачалі аперацыю па захопу паўднёвых штатаў ЗША. Вайна на Поўдні хутка ператварылася ў зацяжную.

У 1778 г. Францыя перайшла ад матэрыяльнай дапамогі паўстанцам да адкрытых марскіх баёў, а у ліпні 1780 высадзіла сухапутную армію на Кантвнент.

У 1789 г. Іспанія пачала вайну з Брытаніяй за Фларыду. Але іспанцы не падтрымлівалі армію ЗША.

У 1780 г. Брытанія распачала вайну з Галадныяй, як з гандлёвым партнёрам паўстаўшых амерыканскіх калоній.

На пачатку 1781 г. брытанскія войскі на чале з Карнуэлісам пацярпелі паражэнне пад Каўпензам ў Паўднёвай Караліне і адступілі на тэрыторыю Вірджыніі. Там яны знаходзіліся ў аблозе, якую ім учынілі французы і амерыканцы.

Пасля эвакуацыі войскаў Карнуэліса на базу г. Нью Ёрк баі працягваліся летам і восенню 1781 г. 19 кастрычніка 1781 г. ў бітве пры Ёрктаўне Корнуэліс склаў зброю разам з 8000-най арміяй.

Пасля гэтага стан вайны працягваўся да 3 верасня 1783 г., калі было падпісана парыжскае мірнае пагадненне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. An Outline of American History. Published by United States Information Agency, p. 70
  2. An Outline of American History. Published by United States Information Agency, p. 71

Дадатковая літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • The American Nation. A history, v. 8—10, N. Y., [1933];
  • Bemis S. F. The diplomacy of the American Revolution, N. Y., 1935;
  • Christopher Ward. The War of The Revolution. Macmillan & Co Ltd (1952). ASIN B000ELP5FA
  • Christopher Ward. The Delaware Continentals 1776—1783 ASIN: B0007ECM0K* Hardy J., The first American Revolution, N. Y., 1937;
  • Don Higginbotham. War of American Independence. ISBN 0-613-99800-6
  • Jensen М., The new nation, A history of the United States during the confederation, 1781—1789, N. Y., 1950;
  • Gipson L., The coming of the revolution. 1763—1775, N. Y., 1954.
  • Morais Н., The struggle for American Freedom, N. Y., 1944;
  • Jensen М., The new nation, A history of the United States during the confederation, 1781—1789, N. Y., 1950;
  • Дзве грамадзянскія вайны амерыканцаў Андрэй Берастоўскі. //ARCHE
  • Амерыканская рэвалюцыя. Ад аўтаноміі да федэратыўнай дзяржавы Андрэй Берастоўскі. // Сайт "Историческая правда"