Генацыд пантыйскіх грэкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тэрыторыя гістарычнага Понта

Генацыд пантыйскіх грэкаў (грэч.: Γενοκτονία των Ελλήνων του Πόντου, турэцк.: Pontus soykırımı iddiaları — літар.: Так званы генацыд пантыйскіх грэкаў) — генацыд, ажыццёўлены ўрадам младатурак і працягнуты кемалістамі ў 19151923 у Асманскай імперыі, супраць грэчаскага насельніцтва гістарычнага Понта.[1][2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1915 года ў наваколлях горада Смірны (цяпер Ізмір) младатуркамі была ажыццёўлена разня грэкаў, прызваных незадоўга да гэтага ў турэцкую армію. Этнічныя чысткі ў дачыненні да грэчаскага насельніцтва Турцыі актыўна праводзіліся турэцкімі нацыяналістамі пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля (Атацюрка) падчас грэка-турэцкай вайны 19191922[2][3][4] Лік ахвяр генацыду грэкаў па розных адзнаках складае ад 350 тыс. да 1,2 млн. чалавек[5][6][7][8][9][10][11].

Заўвага[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная пліта ўстаноўленая ў Аўстраліі ў памяць аб загінулых падчас генацыду грэкаў

24 лютага 1994 года, аднагалосным рашэннем, Грэчаскі парламент пастанавіў лічыць 19 мая Днём Памяці генацыду малаазійскіх грэкаў туркамі.

19 мая 2009 года пасля канферэнцыі на тэму «100 гадоў адмаўлення Генацыду», якая прайшла ў Адэсе, грэчаскай і армянскай дыяспарай горада Адэсы і Адэскай вобласці была падпісана сумесная заява Прэзідэнту Украіны наконт прызнанні генацыду пантыйскіх грэкаў і генацыду армян, якое было падпісана главамі абшчын і прадстаўнікамі дыяспары. Характэрна, што ў самой Турцыі 19 мая адзначаюць нацыянальнае свята Дзень моладзі і спорту. Гэта нацыянальнае турэцкае свята звязаны з высадкай 19 мая 1919 г. Мустафы Кемаля ў Самсуне і пачаткам кемалісцкай рэвалюцыі. Але менавіта гэту дату грэкі лічаць пачаткам кемалісцкага этапу генацыду грэкаў Понта.

Прызнанне краінамі[правіць | правіць зыходнік]

краіна дата прызнання генацыдам
Flag of Armenia.svg Арменія
Flag of Greece.svg Грэцыя
Flag of Cyprus.svg Кіпр
Flag of Sweden.svg Швецыя 11 сакавіка 2010 год[12]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dictionary of genocide, vol.2, Samuel Totten,Paul Robert Bartrop,Steven L. Jacobs
  2. 2,0 2,1 Рэзалюцыя Міжнароднай асацыяцыі даследчыкаў генацыду пра прызнанне генацыду грэкаў і асірыйцаў у Асманскай імперыі ў Асманскай імперыі ў 1914—1923 гг.
  3. [19 мая — Дзень памяці ахвяр генацыду пантыйскіх грэкаў http://news.genocide.ru/2008/05/19/531.htm]
  4. Samuel Totten, Paul Robert Bartrop «Dictionary of genocide» Greenwood Publishing Group, 2008 p 534 ISBN 0313346445, 9780313346446 стар 335
  5. United Nations document E/CN.4/1998/NGO/24 (page 3) acknowledging receipt of a letter by the «International League for the Rights and Liberation of Peoples» titled «A people in continued exodus» (i.e., Pontian Greeks) and putting the letter into internal circulation (Dated 1998-02-24)
    If above link doesn’t work, search United Nations documents for «A people in continued exodus»
  6. Peterson, Merrill D. (2004). Starving Armenians: America and the Armenian Genocide, 1915—1930 and After, Charlottesville: University of Virginia Press
  7. Valavanis, G.K. (1925). Contemporary General History of Pontus (Σύγχρονος Γενική Ιστορία του Πόντου), Athens, p.24.
  8. Hatzidimitriou, Constantine G., American Accounts Documenting the Destruction of Smyrna by the Kemalist Turkish Forces: September 1922, New Rochelle, New York: Caratzas, 2005, p. 2.
  9. Bierstadt, Edward Hale (1924). The Great Betrayal; A Survey of the Near East Problem, New York: R. M. McBride & Co.
  10. «Turks Proclaim Banishment Edict to 1,000,000 Greeks», The New York Times, 2 December 1922, p.1.
  11. Greek Genocide 1914-23
  12. ИА REGNUM: Швеция признала Геноцид армян


Шаблон:Знішчэнне хрысціян у Турцыі