Гернсі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гернсі (Сарнія) — востраў у праліве Ла-Манш, у складзе Нармандскіх астравоў. Другі па велічыні (плошча — 63 км2) сярод Нармандскіх астравоў. Насельніцтва — 65 031 чалавек (ліпень 2004). Сталіца — Сэнт-Піцер-Порт. Афіцыйныя мовы — англійская, французская. Гернсі знаходзіцца пад юрысдыкцыяй брытанскай кароны, але не з'яўляецца часткай Вялікабрытаніі і не ўваходзіць у склад ЕС.
[правіць] Гісторыя
У 933 году Нармандскія астравы сталі часткай Нармандскай кароны. У 1066 герцаг Нармандскі размясціў сваё войска ў Сасэксе і стаў каралём Вільгельмам I. Яго графства Нармандскае, уключаючы Нармандскія астравы, стала агульным каралеўствам Англіі і Нармандыі. 138 гадоў праз кароль Іяан страціў вялікую частку герцагства Нармандскага, але Гернсі і іншыя Нармандскія астравы засталіся пад англійскім кіраваннем. У гэты час востраў развіў сваю ўласную сістэму кіравання і інстытуты парламентарызму, і сёння — гэта тэрыторыя з самастойным кіраваннем.
[правіць] Дзяржаўны лад
[правіць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльае дзяленне
Гернсі у адміністрацыйным стаўленні дзеліцца на прыходы. На самім востраве Гернсі іх 10, акрамя таго асобным прыходам з'яўляецца прыход Сэнт-Энн на востраве Олдэрні, які уваходзіць у гэтае кароннае валоданне. Выспы Сарк і Херм не ўваходзяць ні ў адзін з прыходаў, з'яўляючыся самастойнымі адзінкамі ў складзе кароннага валодання брытанскай манархіі.
Гернсі мае свой дамен — .gg.