Горад Клермон-Феран
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Клермон-Феран (фр.: Clermont-Ferrand, акс. Clarmont d'Auvèrnhe) — горад і камуна на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, сталіца рэгіёну Авернь і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Пюі-дэ-Дом. Насельніцтва 139 тыс. чалавек (2008).
Змест |
Геаграфія [правіць]
Горад размешчаны на так званым Цэнтральным масіве, на вышыні парадку 410 м над узроўнем мора. У наваколлях шмат гор (града Пюі), у тым ліку патухлых вулканаў. Каля горада размешчаны курортны гарадок Руая (фр.: Royat). Таксама побач з Клермон-Феранам — вулканалагічны парк «Вулканія».
Гісторыя [правіць]
Эканоміка [правіць]
Транспартны вузел (скрыжаванне шэрагу аўтамабільных і чыгунак). Маецца аэрапорт.
У горадзе размешчана штаб-кватэра сусветна вядомага вытворцы шын Michelin; у горадзе размешчаны шэраг прадпрыемстваў кампаніі. Таксама маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, тэкстыльнай, паліграфічнай, папяровай, хімічнай, харчовай прамысловасці.
Культурная спадчына [правіць]
Самыя старыя будынкі, уключаючы сабор Нотр-Дам, складзены з каменя мясцовай вулканічнай пароды характэрнага цёмнага адцення. Да найбольш ранніх помнікаў аверньскай готыкі належыць царква Нотр-Дам-дзю-Порт. Гісторыю горада можна прасачыць у залах музея Ранке; некалькі зал распавядаюць пра жыццё самага знакамітага выхадца горада — Паскаля. Мясцовы ўніверсітэт быў адкрыты ў 1810 годзе.
З 1979 у Клермон-Феране штогод праводзіцца міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно. Яго завуць Канамі кароткаметражнага кіно.
Гарады-пабрацімы [правіць]
Абердзін (англ.: Aberdeen), Шатландыя, Вялікабрытанія (з 1955)
Солфард (англ.: Salford), Англія, Вялікабрытанія
Рэгенсбург (ням.: Regensburg), Германія (з 1969)
Гомель, Беларусь
Аўеда (ісп.: Oviedo), Іспанія
Норт-Квінслэнд (англ.: North Queensland), Аўстралія
Брага (парт.: Braga), Партугалія
Норман (англ.: Norman), Аклахома, ЗША
Аем (фр.: Oyem), Габон
Вядомыя асобы [правіць]
- Блез Паскаль (1623—1662), філосаф, літаратар, матэматык, фізік
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.331
Зноскі
- ↑ Populations légales 2008 de la commune de Clermont-Ferrand (фр.) . Insee. Праверана 17 чэрвеня 2011.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Францыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |