Адам Сміт
Адам СМІТ (англ.: Adam Smith; 5 чэрвеня (16 чэрвеня) 1723, Керкалдзі — 17 ліпеня 1790, Эдынбург) — шатландскі эканаміст, філосаф-этык; славуты прадстаўнік Шатландскага асветніцтва; адзін з заснавальнікаў сучаснай эканамічнай тэорыі.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся ў невялікім шатландскім горадзе Керкалдзі ў сям'і мытніка. Бацька Адама Сміта памёр за месяцы да яго наражджэння. У 4 гады Адам Сміта выкралі цыганы, быў выратаваны дзядзькам і вернуты маці.
З 1737 па 1746 вучыўся ва ўніверсітэтах Глазга і Оксфарда. З 1748 чытае лекцыі ў Эдзінбургу. Падрыхтоўка лекцый для студэнтаў універсітэта гэтага горада стала штуршком да фармуліравання Адамам Смітам яго ўяўленняў аб праблемах эканомікі.
Каля 1750 знаёміцца з Дэвідам Юмам, разам з якім яны інтэлектуальна аформяць сацыяльны рух, вядомы як Шатландскае асветніцтва.
У 1776 пераязджае ў Лондан і публікуе свой magnum opus «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў». У гэтай працы ён выклаў лагічную сістэму тлумачэння свабоднага рынку на падставе ўнутраных эканамічных механізмаў, а не знешняга (палітычнага, адміністрацыйнага) кіравання. Гэты падыход па сёняшні дзень з'яўляецца асновай эканамічнай адукацыі.
З 1778 да самай смерці ў 1790 працуе кіраўніком мытнага ўпраўлення Эдзінбурга.
[правіць] Галоўныя ідэі
Адам Сміт быў першым, хто ў кантэксце сучаснага яму грамадства асэнсаваў маральную дылему стаўлення індывідаў да сацыяльных дабротаў, якую намагаліся вырашыць філосафы і асветнікі. Ён лічыў, што сістэма, якая грунтуецца на натуральнай свабодзе індывіда, свабодзе рынка і канкурэнцыі, вядзе да дабрабыту народа.
У свабоднай канкурэнцыі карысталюбных індывідаў ён бачыў крыніцу эканамічнага росту, сацыяльнага парадку і грамадскага шчасця. Індывідуалізм вядзе не да хаосу, але да парадку і росквіту.
У сваёй працы "Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў" (1776) А.Сміт выказвае ідэю пра тое, што рынак рэгулюецца самастойна ў працэсе канкурэнцыі прыватных таваравытворцаў, і праз яго ляжыць шлях да эканамічнага росту і дастатку [1].
[правіць] Асноўныя творы
- Лекцыі па рыторыцы і напісанні лістоў (1748)
- Тэорыя маральных пачуццяў (1759)
- Лекцыі па рыторыцы і напісанні лістоў (1762—1763, апублікаваныя ў 1958)
- Лекцыі па юрыспрудэнцыі (1766)
- Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў (1776)
- Паведамленне пра жыццё і працах Дэвіда Юма (1777)
- Думкі аб стане спаборніцтва з Амерыкай (1778)
- Эсэ на філасофскія тэмы (1785)
Зноскі
- ↑ Новейший философский словарь / Сост. А.А. Грицанов. – Мн: Изд. В.М.Скакун, 1998. С.365.