Паўночны праліў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 55°03′27″ пн. ш. 5°37′19″ з. д. / 55.0575° пн. ш. 5.621944° з. д. (G) (O) (Я)

Батыметрычная карта Ірландскага мора і праліваў

Паўночны праліў (англ.: North Channel, ірл.: Sruth na Maoile) — праліў паміж астравамі Вялікабрытанія і Ірландыя, злучае паўночную частку Ірландскага мора з Атлантычным акіянам. Мае даўжыню 170 км, шырыню 20—40 км, глыбіню да 272 м (жолаб Бофарта). У праліве назіраюцца моцныя прыліўныя плыні, хуткасць якіх дасягае 12 км/гад.[1]

У цэнтральнай частцы праліва ў берагі Шатландыі ўдаюцца буйны заліў Фёрт-оф-Клайд і пралівы Саўнд-оф-Джура, Кілбранан-Саўнд са шматлікімі бухтамі. Сярод іншых заліваў — Белфаст, бухта Лох-Раян. У праліве размешчаны астравы Аран, Гіха, Эйлса-Крэг і мноства іншых.[2]

Буйны порт — Белфаст. Праз праліў ажыццяўляецца вялікая колькасць паромных перавозак. У студзені 1953 года ў праліве патанула судна MV Princess Victoria, што прывяло да пагібелі 133 чалавек.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]