Юкатанскі праліў
Юкатанскі праліў - марскі праліў паміж паўвостравам Юкатан і Кубай. Злучае Мексіканскі заліў і Карыбскае мора ў заходняй частцы апошняга. Найменшая шырыня праліва 217 км - адлегласць паміж мысам Сан-Антоніа на захадзе Кубы і мысам Каточэ, самай паўночнай кропкай паўвострава Юкатан. Найбольшая глыбіня 2779 м (каля вострава Куба).
Праз Юкатанскі праліў з поўдня на поўнач праходзіць Юкатанская плынь (працяг Карыбскай плыні), хуткасць якога складае 2—9 км/ч. Гэта плынь абумоўлівае ўзняцце ўзроўня Мексіканскага заліва і выклікае плынь з Мексіканскага заліва праз Фларыдскі праліў — пачатак Гальфстрыма.
Юкатанскі праліў мае вялікае значэнне як суднаходны шлях з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі ў ЗША і Мексіку. Асноўныя порты, размешчаныя ў праліве: Канкун (Мексіка) і Ла-Фе (Куба).
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Кубы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||