Маанзундскі архіпелаг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маанзундскі архіпелаг
эст.: Lääne-Eesti saarestik
Карта Маанзундскага архіпелага
Каардынаты: Каардынаты: 58°30′00″ пн. ш. 23°00′00″ у. д. / 58.5° пн. ш. 23° у. д. (G) (O) (Я)58°30′00″ пн. ш. 23°00′00″ у. д. / 58.5° пн. ш. 23° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Балтыйскае мора
Колькасць астравоў 4
Найбуйнейшы востраў Саарэмаа
Агульная плошча 3 933 км²
Найвышэйшы пункт 54 м
Краіна Flag of Estonia.svg Эстонія
Маанзундскі архіпелаг (Эстонія)
Маанзундскі архіпелаг
Насельніцтва (2003) 46 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 11,696 чал./км²
Паўночны ўскраек Хуюмаа

Маанзундскі архіпелаг (ад нямецкай назвы праліва Муху-Вяйн - Moonsund; эст.: Lääne-Eesti saarestik) — група астравоў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, належыць Эстоніі. Агульная плошча — каля 4 тысяч км². У склад архіпелага ўваходзяць чатыры буйныя астравы: Саарэмаа, Хійумаа, Муху і Вормсі і каля 500 дробных. Ад мацерыка аддзяляецца пралівам Вяйнамеры, які складаецца з праліваў Суур-Вяйн паміж мацерыком і Муху і Вааз-Вяйн паміж мацерыком і Вормсам. Максімальная вышыня - 54 м (ўзгорак Раўнамягі на востраве Саарэмаа).

Клімат умераны марскі, лагодны. Сярэдняя тэмпература студзеня складае -4 °C, ліпеня - 17 ° C. Ападкаў 550 мм у год. Вялікая колькасць азёр. Астравы малаўрадлівыя, бо складаюцца галоўным чынам з вапнякоў і марскіх адкладаў антрапагену. Глебы друзавыя і пясчаныя. Расліннасць прадстаўлена лугамі і беднымі хваёвымі лясамі, па берагах сустракаюцца зараснікі трыснягу.

На астравах ёсць запаведнікі Війдумяэ і Вільсандзі. Найбуйнейшыя гарады — Курэссаарэ (востраў Саарэмаа, насельніцтва - 14 тысяч чалавек) і Кярдла (востраў Хійумаа, 4 тысячы чалавек).