Праліў Святога Георга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Праліў Святога Георга (англ.: St George's Channel; вал.: Sianel San Siôr; ірл.: Muir Bhreatan) — праліў паміж Ірландыяй і Вялікабрытаніяй. Даўжыня праліва 154 кіламетра, шырыня 75 км, найбольшая глыбіня 82 метра. Праліў злучае Ірландскае мора з Кельцкім морам.
Назва [правіць]
Назва паходзіць з легенды XIV стагоддзя пра наведванне Святым Георгіем Англіі, па легендзе Святы Георгій праплыў праз гэты праліў.
Прырода [правіць]
Экалогія праліва досыць спрыяльная. Прыцягнутыя чыстымі водамі і багаццем ежы ў праліў часта заплываюць такія буйныя жыхары акіяна як дэльфіны, гіганцкія акулы, марскія свінні. У праліве водзяцца таксама шэрыя цюлені, марскія чарапахі, амары.
Гл. таксама [правіць]
- Паўночны праліў — паўночны выхад з Ірландскага мора.
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||