Свазі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Свазі (Swazi) |
|
|---|---|
|
Кароль Свазіленда Мсваці III (2006 г.)
|
|
| Агульная колькасць | 3,5 млн. чал. (2011 г.) |
| Рэгіёны пражывання | Свазіленд |
| Мова | сісваці |
| Рэлігія | хрысціянства, традыцыйныя вераванні |
| Блізкія этнічныя групы | зулусы |
Сва́зі (саманазва Swazi) — народ агульнай колькасцю 1,9 млн. чалавек. Асноўныя краіны рассялення: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — каля 1,2 млн. чалавек, Свазіленд — 660 тыс. чалавек. Жывуць таксама ў Мазамбіку — каля 10 тыс. чалавек. Мова — сісваці. Рэлігійная прыналежнасць вернікаў: большая частка — хрысціянства, аднак захоўваюцца мясцовыя рэлігійныя вераванні.
