Трызуб (геральдыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трызуб
Версіі
Дэталі
Выкарыстанне

Русь,

Украіна

Трызуб — асабісты знак князёў роду Рурыкавічаў, цяпер украінскі нацыянальны сімвал, сучасны малы дзяржаўны герб Украіны.

Ёсць розныя версіі паходжання і значэння герба, ні адна з іх не агульнапрызнаная[1], але вылучаюць некалькі найбольш абгрунтаваных — інтэрпрэтацыю Трызубца як стылізаваную выяву сокала[2], або крыжа якара[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытная Русь[правіць | правіць зыходнік]

Асабістыя знакі князёў Рурыкавічаў

У старажытнай Кіеўскай дзяржаве Трызуб быў знакам князёў з уладарнага роду Рурыкавічаў, але дыскутуецца быў Трызуб знакам толькі Рурыкавічаў ці таксама старажытным знакам славян. У Скандынавіі і ў Паўночна-Заходняй Еўропе, адкуль, верагодна, паходзіць Рурык, знакаў, падобных да Трызуба, наогул не выяўлена[4][5].

Вызначыць значэнне Трызуба няпроста прынамсі таму, што ў крыніцах пра яго няма згадак, гісторыкі нават не ведаюць яго русінскай назвы[6].


На сённяшні дзень найбольш старажытнымі артэфактамі з'яўляюцца: двузуб Святаслава Вялікага (яна намалявана на пячатцы, знойдзенай у 1912 г. пры раскопках Дзесяціннай царквы)[5] і трызубец на залатых і срэбных манетах Уладзіміра Вялікага. У балгарскім летапісе «Манасійская хроніка» (XIV ст.) ёсць выява войска Святаслава пад Дарастолам са сцягамі, на вяршынях якіх намаляваны трызубцы.

Вялікае ўражанне на сучаснікаў рабілі трызубцы на цэгле Дзесяціннай царквы ў Кіеве (986-996 гг.); Трызубцы, адлітыя на кафлях Успенскай царквы ва Уладзіміры (1160 г.); адзіночны Трызуб, выдрапаны ў Сафійскім саборы (у Кіеве) на слупе паўднёвай галерэі, якая да перабудовы была вонкавай паўночнай сцяной сабора; мяркуюць, што форма гэтага знака належала Брачыславу Ізяславічу[5].

Цэгла з трызубцам князя Уладзіміра, кан. Х ст. (знойдзена ў 1908 г. у руінах Дзесяціннай царквы)

Трызуб быў намаляваны на надмагіллі французскай каралевы Ганны Яраслаўны (1032−1075), якая была дачкой Яраслава Мудрага[7].

У наш час «вядома больш за дзве тысячы прадметаў з выявай знакаў Рурыкавічаў»: манеты, падвескі, пячаткі, упрыгожанні на мячах, прылады працы, посуд, рукапісы; цэглы, кафлі, камянёў цэркваў, замкаў, палацаў. Асабліва шмат Трызубаў у розных варыянтах намалявана на русінскіх падвесках, якія былі «апазнавальнымі знакамі службовых асоб Кіеўскай Русі».

Трызуб стаў спадчынным геральдычным сімвалам для нашчадкаў Уладзіміра Святаславіча - Святаполка I (1015—1019), Яраслава Мудрага (1019—1054) і іншых князёў.

Двузуб быў сімвалам Ізяслава Яраславіча (1054—1078), Святаполка II Ізяславіча (1093−1113), галіцкага князя Льва Данілавіча (1264—1301).

«Знак Рурыкавічаў» на працягу некалькіх стагоддзяў быў распаўсюджаны па ўсім княствам Кіеўскай Русі, але «знак Рурыкавічаў» зведаў змены, у некаторых князёў ён нават перайшоў з трызубца на двузубец; або да класічнага ўладзімірскага трызуба дадаваліся крыж на адным з рукавоў або збоку, паўмесяц, арнаментальныя ўпрыгажэнні і інш. Гісторыкі пастанавілі, што пры перадачы герба ад бацькі да сына ў «бацькаўскую версію» дадаваліся невялікія змены — так узнікла шмат разнавіднасцяў «рурыкаўскага знака». Сучасная гістарыяграфія ведае каля 200 разнавіднасцей Трызуба.

Агульная колькасць вядомых навуцы «Рурыкавых знакаў».[правіць | правіць зыходнік]

Апошнія навуковыя распрацоўкі па класіфікацыі княжацкага знака роду Рурыкавічаў належаць С. В. Бялецкаму. Паводле яго даследаванняў, для 39 князёў V-VII родаў дынастыі Рурыкавічаў, якія жылі ў канцы X — пачатку XII ст., вядома крыху больш за 14 тыпаў знакаў, гэта значыць каля 36% князёў карысталіся ўласнымі гербамі. Для прадстаўнікоў шасці наступных пакаленняў роду Рурыкавічаў (каля 280 чалавек), якія жылі ў XII—XIII ст. С. В. Бялецкі прыводзіць больш за 250 відаў княжацкіх знакаў, гэта значыць «асабістымі і родавымі знакамі» карысталіся больш за 90% князёў Рурыкавічаў[6].

Перыяд забыцця Трызуба[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны XI ст. пачалося згортванне выкарыстання Трызуба, у той час перасталі чаканіць Трызуб на манетах Кіеўскай Русі, толькі тры князі Русі змяшчалі Трызуб на сваіх манетах:

Пячаткі з выявай «знака Рурыка» выкарыстоўваліся ў X—XIII ст.

У сярэдзіне 13 ст. «Рурыкавы знакі» цалкам зніклі з ужытку ў якасці дзяржаўных ці асабістых знакаў князёў[5].

Перыяд забыцця Трызуба працягваўся з сярэдзіны XIII стагоддзя да канца XVIII стагоддзя, калі былі знойдзены першыя манеты Кіеўскай Русі з гэтым знакам. Спробы растлумачыць Трызуб пачаліся ў пачатку XIX стагоддзя — сам тэрмін «Трызуб» упершыню ўжыў расійскі гісторык Мікалай Карамзін у працы 1815 года.

ХХ стагодзе[правіць | правіць зыходнік]

Пасля адраджэння украінскай дзяржавы 15 (2) лістапада 1917 года на «Падрыхтоўчай камісіі» Міхаіл Грушэўскі прапанаваў у якасці герба Украіны залаты плуг, а прафесар Дзмітрый Антановіч — Трызуб, які быў прыняты ў якасці герба Украінскай Народнай Рэспублікі ў снежні 1917 г. і змешчаны на грошах УНР[7].

Канчаткова Уладзімірскі трызуб быў прыняты на прапанову Міхайла Грушэўскага ў якасці Вялікага і Малога Дзяржаўных гербаў УНР у адпаведным арнаментальным абрамленні Малой Радай (12 лютага 1918 г. у Корасцені) і Цэнтральнай Радай (сакавік 22, 1918). Аўтарам праектаў стаў Васіль Крычэўскі. Тады ж (22 сакавіка 1918 г.) былі зацверджаны вялікая і малая пячаткі Украінскай Народнай Рэспублікі са знакам Трызуба. Ён фігураваў на «дзяржаўных крэдытных білетах, асігнацыях»

Пячаткі 1918—1920. Музей УНР

Як герб Украінскай Дзяржавы Трызуб застаўся за Гетманатам Скарападскага (1918), а потым за Дырэкторыяй УНР. Эмблемай Украінскага Чарнаморскага флоту (закон ад 18 ліпеня 1918 г.) быў трызубец з крыжам наверсе.

15 сакавіка 1939 г. Сойм Карпацкай Украіны таксама прызнаў трызубец з крыжам дзяржаўным гербам. Эмблемай «Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў» з'яўляецца Трызуб, у якім сярэдні зуб заменены мячом. Некаторыя арганізацыі ўкраінскіх каталікоў маюць эмблемы ў выглядзе Трызуба з крыжам.

Улады СССР называлі Трызуб «знакам украінскіх нацыяналістаў», бо ён нагадваў пра незалежную «Украінскую Народную Рэспубліку» і таму пераследавалі Трызуб, гэты пераслед быў адной з праяваў «палітычных рэпрэсіяў у СССР».[8]

У пачатку 1990-х гадоў гісторыкі спрачаліся аб законнасці выкарыстання Трызуба ў якасці дзяржаўнага герба. Праціўнікі Трызуба настойвалі на тым, што гэта знак дынастыі Рурыкавічаў і не мае дачынення да ўсяго ўкраінскага народа.

Пасля аднаўлення ўкраінскай нацыянальнай дзяржаўнасьці Вярхоўная Рада Украіны сваёй пастановай «Аб Дзяржаўным гербе Украіны» ад 19 лютага 1992 году зацьвердзіла Трызуб малым гербам Украіны, лічачы яго галоўным элемэнтам Вялікага гербу Украіны. У цяперашні час, згодна з Канстытуцыяй Украіны, прынятай 28 чэрвеня 1996 года, галоўным элементам вялікага Дзяржаўнага Герба Украіны з'яўляецца Трызуб Уладзіміра Святаславіча — малы Дзяржаўны Герб Украіны.

Трызуб у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Ізяслава, Князя Полацкага

Пячатка Ізяслава[правіць | правіць зыходнік]

Першая пячатка Ізяслава Уладзіміравіча, продка полацкіх князёў Ізяславічаў, Знойдзена ў кастрычніку 1953 года на Нярэўскім раскопе ў Ноўгарадзе па-за якім-небудзь археалагічным пластом. Прыналежнасць пячатки Янін абгрунтоўваў прачытаннем імя на кругавым надпісе і тым, што полацкі князь Ізяслаў Уладзіміравіч (978—1001) адзіны князь Ізяслаў у акрэсленым часе. Належнасць пячаткі менавіта князю даследчык выводзіў з наяўнасці на ёй княжацкага знаку і кругавога надпісу, бо на яго думку кругавыя надпісы ўласцівы менавіта княжацкім пячаткам.

У 2022 годзе беларускія археолагі знайшлі Трызуб на фрагменце посуду пры раскопках на рацэ Менцы, месцы першапачатковага заснавання Менска. Мяркуецца, што гэта можа быць асабісты радавы знак полацкага князя Ізяслава. Гэта першы артэфакт, знойдзены ў Беларусі, з геральдычным знакам князя Ізяслава[9][10].

Магчымая сувязь Калюмны і Трызубца[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне Калюмнаў, аднаго з дзяржаўных сімвалаў ВКЛ і герба Гедымінавічаў, пэўна не вызначана. Адна з магчымых версій грунтуецца на падставе візуальнага падабенства Трызубцаў і Калюмнаў. Па сутнасці, ён будуецца па той жа схеме: падстава ў выглядзе перавернутай літары «П» з дадатковымі элементамі. На карысць гэтай версіі гавораць і шматлікія сваяцкія сувязі паміж галінамі Рурыкавічаў і літоўскімі князямі, таму частка гісторыкаў выводзіць Калюмны напрамую ад знакаў Рурыкавічаў[11]. Магчыма, спачатку Калюмны былі гербавым знакам Полацкага княства, разам з далучэннем якога яны перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага[12].

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Трызуб Ізяслава Прысутнічае на Гербах Заслаўя і Брагіна

Паводле падання, кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч назваў паселішча Заслаўе ў гонар свайго сына і сына полацкай князёўны Рагнеды РагвалодаўныІзяслава, які з мячом заступіўся за маці.

На гербе ж Брагіна, знак Ізяслава адлюстроўвае ранні перыяд гісторыі горада (XII—XIII стст.) і ўказвае на Полацкае княства як адзін з цэнтраў фарміравання беларускай сярэдневяковай дзяржаўнасці. Разам з тым княжацкі трызубец звязваецца з часамі, калі Брагінам валодалі князі кіеўскія, і ўяўляе сабой трансфармаваны варыянт радавой сімволікі Рурыкавічаў.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У наш час Трызуб актыўна выкарыстоўваецца украінскай дзяржавай і яе грамадствам. Таксама яго можна сустрэць на сімволіцы беларускай дыяспары ва Украіне і беларускіх ваенных фарміраванняў на баку Украіны.

Пасля пачатку вайны на ўсходзе Украіны і анексіі Крыма Расіяй у 2014 годзе, існуюць звесткі, што расійскія ўлады затрымліваць людзей за наяўнасць, або выкарыстанне украінскіх дзяржаўных сімвалаў. Таксама украінскія герб і сцяг выкарыстоўваюцца як сімвал супраць акупацыі[13]

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20180413045139/https://day.kyiv.ua/uk/photo/rodynne-derevo-tryzuba
  2. М. Рапов. Знаки Рюриковичей и символ сокола. Советская археология 1968, вып. 3, стр. 62.
  3. О символе «якорь-крест» и значении знака Рюриковичей - PDF(недаступная спасылка). web.archive.org (5 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 13 снежня 2023.
  4. Січинський В. Український тризуб і прапор. — Вінніпеґ, 1953. — C. 27.
  5. а б в г Белецкий С. В. Древнейшая геральдика Руси//В книге «Повесть временных лет». СПб.: Вита Нова, 2012. — 512 с. — С. 458.
  6. а б Бєлов О. Ф., Шаповалов Г. І. Український Тризуб. Історія дослідження та історичний реконструкт. Запоріжжя: Дике поле, 2008. — 264 с.
  7. а б Український Національний та Державний Герб | Посібник. web.archive.org (29 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2016. Праверана 13 снежня 2023.
  8. Тарапон О. Тризуб // Енциклопедичний словник символів культури України / за заг. ред. В. П. Коцура, О. І. Потапенка, В. В. Куйбіди. ─ Корсунь-Шевченківський: Вид. В. М. Гавришенко, 2015. — 911 c. — С. 808.
  9. На раскопках городища древнего Менска нашли знак с трезубцем князя Изяслава (руск.). проМогилев (14 жніўня 2022). Праверана 13 снежня 2023.
  10. Белорусские археологи нашли личный родовой знак полоцкого князя Изяслава на фрагменте посуды (руск.). www.belta.by (15 жніўня 2022). Праверана 13 снежня 2023.
  11. Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 38.
  12. Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 21.
  13. Флаги Украины на оккупированных территориях. segodnya.ua. Праверана 14 снежня 2023.(недаступная спасылка)