Рычард Ніл Фрыман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рычард Ніл Фрыман
англ.: Richard Knill Freeman
Дата нараджэння: 1840 
Месца нараджэння: Лондан
Дата смерці: 24 чэрвеня 1904(1904-06-24)
 
Узнагароды і прэміі:

У 1882 годзе — узнагарода Нацыянальнага музея Ірландыі

Лагатып ВікіСховішча Рычард Ніл Фрыман на Вікісховішчы

Рычард Ніл Фрыман (англ.: Richard Knill Freeman, 1840, Лондан — 1904[1]) — брытанскі архітэктар, які пачаў сваю кар'еру ў Дэрбі і далей пераехаў у Болтан (Ланкашыр)[1], працаваўшы ў віктарыянскім гатычным стылі[2]. Усяго ён працаваў прыблізна над 140 будынкамі, больш за палова з якіх хоць часткова захаваліся[3]. Сярод яго работ — цэрквы, дамы, рэстаўрацыі, школы, музеі[4].

У 1874 годзе Фрымен спраектаваў шэраг пірсаў ў Блэкпуле, ў 1876 годзе пабудаваў будынак Музея і мастацкай галерэі Дэрбі. У 1882 годзе ён выйграў першы тур спаборніцтва Музея навук і мастацтваў у Дубліне (Нацыянальнага музея Ірландыі) «за дызайн будынка чатырохкутнай формы з мансардным дахам»[5]. У 1884 годзе ён пабудаваў у Маскве Англіканская царква Святога Андрэя, «тыповую англійскую царкву ў віктарыянскім стылі»[4].

Царква святой Троіцы ў Блэкпуле і Касцёл святога Лаўрэнція ў Прэстане былі дабудаваныя ў 1895 годзе[6]; акрамя таго, ён пабудаваў царкву святой Маргарыты ў Холінгсвудзе, рэстаўраваў царкву ва Уорслі і спраектаваў лякарню[1].

Фрыман уваходзіў у Манчэстэрскі саюз архітэктараў (англ.: Manchester Society of Architects) і быў яго прэзідэнтам у 1890-91 гады[3].

Сын Фрымена, Фрэнк Рычард (Frank Richard Freeman, 1870—1934) таксама стаў архітэктарам, як і бацька. Пад брэндам Freeman & Son ён працягнуў працу свайго бацькі і пабудаваў некалькі цэркваў у падобным на бацькоўскі стылі[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Transactions of the Lancashire and Cheshire Antiquarian Society, Volume 22. Lancashire and Cheshire Antiquarian Society. 1905. p. 228. http://books.google.com/books?id=X5hHAAAAYAAJ&q=richard+knill+freeman&dq=richard+knill+freeman&hl=en&ei=BhRwTaWUFcKKhQecobFR&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=8&ved=0CEsQ6AEwBw. 
  2. Provisional List of Buildings. David French. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 сакавіка 2011.
  3. 3,0 3,1 3,2 French, David Richard Knill Freeman. David French (2009). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 сакавіка 2011.
  4. 4,0 4,1 History of St Andrew's. St Andrew's Anglican Church Moscow. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 сакавіка 2011.
  5. Freeman, Richard Knill. Dictionary of Irish Architects. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 сакавіка 2011.
  6. 1985 – Church of St Lawrence, Barton, Preston, Lancashire. Archiseek (2011). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 сакавіка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]