Джозеф Рэдзьярд Кіплінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джозеф Рэдзьярд Кіплінг

Джозеф Рэдзьярд Кіплінг[1] (англ.: Joseph Rudyard Kipling; 30 снежня 1865, Бамбей — 18 студзеня 1936, Лондан) — англійскі пісьменнік, паэт і навеліст.

Яго лепшымі творамі лічацца «Кніга джунгляў» (The Jungle Book), «Кім» (Kim), а таксама шматлікія вершы. У 1907 годзе Кіплінг становіцца першым англічанінам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. У гэтым жа годзе ён атрымоўвае ўзнагароды ад універсітэтаў Парыжа, Страсбурга, Афін і Таронта; ўдастоены таксама ганаровых ступеняў Оксфардскага, Кембрыджскага, Эдынбургскага і Даремскага ўніверсітэтаў.

Багатая мова твораў Кіплінга, поўная метафар, зрабіла вялікі ўнёсак у скарбніцу англійскай мовы.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах
Commons
  • Рыкі-Цікі-Таві. — Мн., 1938
  • Казкі. — Мн., 1939
  • Чаму ў слоніка доўгі нос / Пер. В. Хомчанкі. — Мн., 1974
  • Маўглі. З «Кнігі джунгляў»: Апавяданні / Пер. С. Міхальчука. — Мн.: Юнацтва, 1981, 1982.
  • Маўглі: Апавяданні, казкі. — Мн., 1994

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Джозеф Рэдзьярд Кіплінг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.272.