Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:09, 22 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (вікіфікацыя)
Нарачанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус Сельсавет
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Нарач
Дата ўтварэння 11 верасня 1975
Старшыня сельсавета Бяганскі Анатоль Ксенафонтавіч
Кіраўнік справамі Абрамчык Алена Мікалаеўна
Насельніцтва (2011) 1 652
Плошча 170,9 км²
Нарачанскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1771
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Тэлефоны сельсавета 4-82-35, 4-82-36

Нарачанскі сельсавет — сельсавет на тэрыторыі Вілейскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Геаграфічнае становішча

Размешчаны ў заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Нарач знаходзіцца ў 17 кіламетрах ад райцэнтра горада Вілейка, у 115 кіламетрах ад горада Мінска. Нарачанскі сельсавет мяжуе з Іжскім, Любанскім, Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і Войстамскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Нарачанскі сельсавет утвораны ў 1975 годзе.

Дэмаграфія

Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1652, у тым ліку:

  • Маладзей працаздольнага ўзросту — 246
  • Працаздольнага ўзросту — 936
  • Старэй працаздольнага ўзросту — 470

Склад

Нарачанскі сельсавет уключае 35 населеных пунктаў:

Вытворчая сфера

  • Нарачанскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі лясгас»
  • ДУП «Вілейская ЖКГ» кацельная Нарач
  • ПАВП-16
  • ААТ «Нарачанскія зоры»
  • ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс» дапаможная гаспадарка «Дружба»

Сацыяльна-культурная сфера, адпачынак

  • Ахова здароўя: сельская доктарская амбулаторыя, 2 фельчарска-акушэрскіх пункта
  • Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дашкольная ўстанова
  • Культура: СДК, клуб-бібліятэка.
  • У вёсцы Красніца размешчана аграэкасядзіба «Рачная», у вёсцы Навасады — «Таямніца».

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі