Камарынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:14, 29 студзеня 2019, аўтар Igro by (размовы | уклад) (дапаўненне)
Камарынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Камарын
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва 3 012[1]
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 3

Камарынскі сельсавет (руск.: Комаринский сельский совет) — сельсавет, які знаходзіцца на поўдні Брагінскага раёна (Гомельская вобласць). Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын.

Гісторыя

Быў утвораны 8 снежня 1926 года ў Камарынскім раёне Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў складзе Гомельскай акругі. З 15 студзеня 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Брагінскім раёне.

7 лістапада 1959 года Камарынскі сельсавет быў рэарганізаваны ў Камарынскі пасялковы савет. Зноў сельсавет быў створаны ў 2013 годзе з населеных пунктаў, якія падпарадкоўваліся Камарынскаму пасялковаму савету[2]. У Камарынскі пасялковы савет уваходзіла 16 вёсак, у 12 з якіх насельніцтва адсутнічала.

26 верасня 2006 года ў склад пасялковага савета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары — ліквідаванага Верхнежароўскага сельсавету[3].

20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Вяльмоў, Жалібор, Залессе, Калыбань, Крукі, Кулажын, Міхалёўка, Пасека, Пасудава, Прыстанскае, Чыкалавічы[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2766 чалавек[5], з іх 86,7 % — беларусы, 8,9 % — украінцы[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі