Камарын

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Камарын)
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Камарын
Камарын10.JPG
Дом культуры
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Водныя аб'екты
Насельніцтва
1 777 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
02344
Паштовы індэкс
247650
Аўтамабільны код
3
Камарын на карце Беларусі ±
Камарын (Беларусь)
Камарын
Камарын (Гомельская вобласць)
Камарын

Камары́н[2] (трансліт.: Kamaryn, руск.: Комарин) — гарадскі пасёлак на поўдні Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, цэнтр Камарынскага сельсавета. У 7 км ад чыгуначнай станцыі Старая Ёлча, 50 км ад Брагіна, 79 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі, 182 км ад Гомеля. Самае паўднёвае гарадское паселішча Беларусі. Насельніцтва 1 777 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў пач. 16 ст. У 1-й пал. 17 ст. належаў кн. Іераміі Вішнявецкаму. У 2-й пал. 17 ст. перайшоў ва ўласнасць кн. Канецпольскіх, у пач. 18 ст. — да Аляксандра Бандзінелі, у 2-й пал. 18 ст. — да Ракіцкіх, у 1873 прададзены купцу Каноплічу. Да 1924 Камарын уваходзіў у склад Іолчанскай воласці і быў мястэчкам. У 1924 утвораны Камарынскі раён, які ў 1962 увайшоў у склад Брагінскага раёна[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У Камарыне размешчана ГЛГУ «Камарынскі лясгас» (у 2005 аб'ём прамысловай прадукцыі — 739 млн.руб., у т.л. адгружана на экспарт — 9,9 тыс. дол. ЗША; тавараў народнага спажывання — 26 млн.руб.). Аднак з 2007 ГЛГУ «Камарынскі лясгас» не ажыццяўляе дзейнасць як прамысловае прадпрыемства. Таксама ў Камарыне размешчаны: камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас "Камарынскі"», камунальнае дачэрняе ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Брагінскае ПМС», прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аграхімічным абслугоўванні «Камарынаграхімік», Брагінскі ўчастак Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.[3]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Камарыне размешачана раённая бальніца № 2 на 30 ложкаў. Працуюць гарадскі Дом культуры, дзіцячая школа мастацтваў, гарадская бібліятэка, дзіцячая бібліятэка.[3]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Кама́рын
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Программа социально–экономического развития городского поселка Комарин на 2007-2010 годы. Утв. Решением Брагинского районного Совета депутатов 24.01.2007 №16
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. [1]

Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]