Канстанцін Апалонавіч Савіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Апалонавіч Савіцкі
руск.: Константин Савицкий
Фатаграфія
Правадзейны член Імператарскай Акадэміі Майстэрстваў К. А. Савіцкі. Фатаграфія.
Дата нараджэння 25 мая (6 чэрвеня) 1844(1844-06-06)
Месца нараджэння Таганрог, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя
Дата смерці 31 студзеня (13 лютага) 1905(1905-02-13) (60 гадоў)
Месца смерці Пенза, Пензенская губерня, Расійская імперыя
Месца пахавання
Паходжанне дваранін[Кам. 1]
Падданства  Расійская імперыя
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, дырэктар школы
Жанр жанравы жывапіс
Вучоба Імператарская Акадэмія мастацтваў
Мастацкі кірунак крытычны рэалізм
Вядомыя працы «Рамонтныя працы на чыгунцы  (руск.)»
Уплыў Гімназія № 2 імя А. П. Чэхава[d]
Уплыў на Г. М. Гарэлаў  (руск.), Г. К. Савіцкі  (руск.), К. Ф. Юон  (руск.)[2]
Прэміі стыпендыят Імператара Аляксандра II[1]
Узнагароды

медалі Імператорскай Акадэміі мастацтваў:

  • тры малыя срэбраныя (1868);
  • дзве вялікія срэбраныя (1869, 1870);
  • срэбная заахвочвальная (1870) за карціны «Наведванне хворага сына» і «Часавы ля парахавога склепа»;
  • малая залатая (1871) за карціну «Каін і Авель»[1]
Званні акадэмік, правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Апало́навіч Савіцкі (25 мая (6 чэрвеня) 1844, Таганрог, Таганрогскае гораданачальніцтва, Зямля Войска Данскога, Расійская імперыя — 31 студзеня (13 лютага) 1905, Пенза, Расійская імперыя) — рускі жанравы жывапісец, акадэмік, правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў[1], член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак[3], педагог, першы дырэктар Пензенскага мастацкага вучылішча  (руск.) імя М. Д. Селівёрстава  (руск.)[Кам. 2][1][2].

Бацька савецкага жывапісца, акадэміка Акадэміі мастацтваў СССР Г. К. Савіцкага  (руск.).

Біяграфія

«На вайну», (1888), палатно, алей — Дзяржаўны Рускі музей.

Нарадзіўся ў Таганрозе ў сям'і ваеннага лекара[4]. Рана страціўшы бацькоў, быў аддадзены сваякамі на выхаванне ў прыватны пансіён  (руск.) пры Ліфляндскай дваранскай гімназіі ў мястэчку Біркенруэ Вендзенскага павета  (руск.) Ліфляндскай губерні[5], пасля заканчэння якога ў 1862 годзе, К. А. Савіцкі паступіў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў у клас гістарычнага жывапісу. Вучыўся ў прафесараў Ф. А. Бруні?!, А. Т. Маркава  (руск.) і П. П. Чысцякова.

За час вучобы ў Акадэміі ўзнагароджаны сям'ю медалямі: у 1868 тры малыя сярэбраныя за карціну «Катрыншчык», у 1869 вялікая сярэбраная за эскіз «Распяцце Хрыста», ў 1870 вялікая сярэбраная і вялікая заахвочвальная за карціны «Наведванне хворага сына» і «Часавы ля парахавога склепа». У 1871 годзе за праграму «Каін і Авель» узнагароджаны малой залатым медалём, пасля чаго адпраўлены Акадэміяй за мяжу, дзе па 1874 атрымліваў стыпендыю Імператара Аляксандра II[1][6]. Пасля наведвання мастацкіх акадэмій Дрэздэна і Дзюсельдорфа, жыў і працаваў у Парыжы, захапляўся гравюрай па метале.

З 1872 экспанент, з 1878 года — член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак[3]. У 1878 выстаўляўся на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, у 1882 на Усерасійскай Мастацкая-прамысловай выстаўцы ў Маскве  (руск.)[6].

Пасля трагічнай гібелі жонкі ў лютым 1875 года[Кам. 3], вярнуўся ў Расію, пасяліўшыся ў Дынабургу, дзе мастак стварыў некалькі сваіх самых значных твораў[7][8]: «Сустрэча іконы» (1878), «На вайну» (1880)[Кам. 4].

Педагагічная дзейнасць

Пензенскае мастацкае вучылішча імя М. Д. Сялівёрстава.

З 1883 па 1889 годы К. А. Савіцкі жыў у Санкт-Пецярбургу і выкладаў у Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання барона А. Л. Штыгліца  (руск.)[9]. У 1891 пераехаў у Маскву выкладчыкам у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. З 1894 кіраваў у Вучылішчы натурным класам. З 1895 — правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў, у 1897 годзе «за вядомасць на мастацкай ніве» К. А. Савіцкаму прысвоена званне акадэміка жывапісу[1].

Паводле завяшчання застрэленага ў 1890 годзе ў Парыжы польскім сацыялістам Жыгімонтам Падлеўскім[10], генерал-лейтэнанта М. Д. Сялівёрстава  (руск.)[Кам. 5], ва ўласнасць гарадской казны горада Пензы перайшлі 300 тысяч рублёў і калекцыя сабраных генералам кніг і карцін з умовай арганізацыі ў Пензе мастацкай школы, якая павінна была насіць імя спадчынадаўца[11].

Першым дырэктарам зноў пабудаванай Пензенскай карціннай галерэі і Пензенскага мастацкага вучылішча імя М. Д. Сялівёрстава, якія паступілі ў вядзенне Імператарскім Акадэміі мастацтваў і Міністэрства Імператарскага Двара ў 1898 годзе, быў прызначаны акадэмік жывапісу К. А. Савіцкі[1]. Мастаком была распрацавана ўласная праграма навучання, унесены змены ў планіроўку будынка, лепшыя выпускнікі Вучылішча залічваліся без экзаменаў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў.

К. А. Савіцкі ўзначальваў Вучылішча да моманту сваёй смерці[Кам. 6]. Пахаваны на Мітрафанаўскіх могілках[12] у Пензе[Кам. 7].

Галерэя

Каментарыі

  1. Бацька мастака меў стацкі чын надворнага саветніка[1].
  2. з 1955 года вучылішча імя К. А. Савіцкага.
  3. Першая жонка мастака Савіцкая Кацярына Іванаўна, народжаная Мітрохіна (1838—1875) скончыла жыццё самагубствам у Парыжы[7].
  4. Першы варыянт карціны[6], пасля разрэзаны мастаком на часткі.
  5. Губернатар Пензенскай губерні з 1867 па 1872 год.
  6. Памёр у службовай кватэры пры Вучылішчы ад паралічу сэрца[12].
  7. Ад другога шлюбу ў 1886 годзе з Савіцкай Валерыяй Іпалітаўнай[13], народжанай Дзюмулен (1867—1950), у К. А. Савіцкага было сямёра дзяцей[12].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Кондаков С. Н. Савицкiй, Константинъ Аполлоновичъ // Список русских художников. К юбилейному справочнику Императорской Академии Художеств. = Списокъ русскихъ художниковъ. Къ юбилейному справочнику Императорской Академiи Художествъ.. — Санкт-Петербург: Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. II. — С. 173. — 459 с.
  2. а б Савицкий, Константин Аполлонович // Большая Советская Энциклопедия (В 30 томах). / Гл. ред. А. М. Прохоров. — Изд. 3-е. — М.: «Советская Энциклопедия», 1975. — Т. 22: «Ремень — Сафи». — С. 483. — 628 с. — 630 000 экз.
  3. а б Рогинская Ф. Г. Список членов Товарищества передвижных художественных выставок // Товарищество передвижных художественных выставок. — М.: Искусство, 1989. — 429 с. — 30 000 экз. — ISBN 5-87685-054-3.
  4. Киричек М. С. Родился на Франковке, точнее, на Бароновке…(руск.) // «Таганрогская правда» : газета. — Таганрог: МУП «Редакция газеты „Таганрогская правда“», 1995. — В. от 11 февраля. — С. 7.
  5. Алексеев В. Константин Савицкий «Крутой спуск»(руск.) // http://krugozor.org/.
  6. а б в Булгаков Ф. И. Савицкiй, Константинъ Аполлоновичъ // Наши художники. Живописцы, скульпторы, мозаичисты, гравёры и медальеры на Академических выставках последнего 25-тилетия.. — СПб.: Типография А. С. Суворина, 1890. — Т. II (Л — Я). — С. 136. — 298 с.
  7. а б Веретенников В. Художник Савицкий в Динабурге(руск.) // ХРОНОС – всемирная история в интернете : портал.
  8. Дементьева Оксана Константин Савицкий: «Некрасов в живописи»(руск.) // «Час» : газета. — Рига: 2010. — В. от 4 июня. — ISSN 1407-6640.
  9. Иванчикова О. А., Сазонов В. П. Савицкий, Константин Аполлонович // Пензенская энцыклапедыя / Гл. ред. К. Д. Вишневский.. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2001. — 759 с. — ISBN 5-85270-234-X.
  10. Колпакиди А. И., Серяков М. Л. Селивёрстов Николай Дмитриевич (1830 г., Симбирская губ. - 17 октября 1890 г., Париж). // Щит и меч. Руководители органов государственной безопасности московской Руси, Российской империи, Советского Союза и Российской Федерации. Энциклопедический справочник.. — М., СПб.: «Олма-пресс», «Нева», 2002. — 736 с. — ISBN 5765414974.
  11. Фатыхова А., Шишлов С. К 100-летию Пензенской областной картинной галереи.(руск.) // Пензенский временник любителей старины : журнал. — Пенза: 1992. — № 4. — С. 31-32.
  12. а б в Димаков Д. Венок Савицкому(руск.) // Пензенский временник любителей старины : журнал. — Пенза: 1992. — № 4. — С. 24-26.
  13. Шаблон:АрхІ