Тарноўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарноўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Тарнова
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 2 207
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Тарно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Тарнова.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Белагрудскі сельсавет у складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Вольшаўскага і Мыцкага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Белагруда. 26 мая 1965 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мыцкага сельсавета, 26 чэрвеня 1965 года — тэрыторыя скасаванага Канюшанскага сельсавета. 14 студзеня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарнова, сельсавет перайменаваны ў Тарноўскі сельсавет[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2207 чалавек[3], з іх 49,2 % — палякі, 46,4 % — беларусы, 3,1 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.