Царква Нараджэння Хрыстовага (Слуцк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:32, 11 лютага 2020, аўтар Паўлюк Шапецька (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Храм |Тып = Праваслаўны храм |Беларуская назва = Царква Нараджэння Хрысто...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Славутасць
Царква Нараджэння Хрыстовага
Краіна  Беларусь
Горад Слуцк
Канфесія Праваслаўе
Епархія Слуцкая
Першае згадванне XVI стагоддзе
Дата пабудовы 1762 год
Стан страчана

Царква Нараджэння Хрыстовага ці Раждзественская царква,Востраўская — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Гісторыя

Першая вядомая царква Нараджэння Хрыстовага ў гістарычных дакументах узгадваецца з XVI стагоддза, але дакладны час заснавання яе невядомы, як невядома і месца, дзе яна спачатку знаходзілася. На планах горада XVIII стагоддзя царква паказана ў Старым горадзе на вуліцы Востраўскай (цяпер месца непадалёку ад Маладзёжнага цэнтра).

У 1762 годзе на тым жа мейсцу былы ўзведзена новая драўляная царква.

Пасля рэвалюцыі царкву была закрыта, у 1926 годзе ўзялі пад ахову дзяржавы як помнік архітэктуры. У 1941 годзе на пачатку вайны пры налёце нямецкай авіяцыі яна згарэла разам з іншымі царкоўнымі будынкамі.

Архітэктура

Званіца

Царква была невялікая, пабудаваная з драўляных часаных брусоў. Галоўны аб’ём — чацвярык, завершаны нязначным па вышыні васмярыком, які пакрываў вялікі купалападобны шацёр з маленькім купалком на глухім барабане. Па баках і з галоўнага фасаду храм быў абнесены ўдвая меншай па вышыні галерэяй. Меліся тры, галоўны і два бакавыя, уваходы з ганкамі пад двухсхільнымі дахамі на слупах. Алтарная частка, да якой далучаліся дзяканнік і панамарнік, уяўляла сабою невялікі стромкі двух’ярусны чацвярык пад двухсхільным дахам. Сцены, звонку ашаляваныя дошкамі, праразаліся вузкімі лучковымі вокнамі. Ваконныя ліштвы, інтэр’ер і іканастас былі багата аздоблены разьбою, а сцены да 1870 года ўпрыгожваў манументальны роспіс. З правага боку ад уваходу на царкоўны пляц стаяла драўляная званіца, злева ад храма быў жылы царкоўны дом. У царкве спалучаліся рысы драўляных храмаў ярусна-восевага і цэнтрычнага тыпу. Мела яна рысы стылю барока[1].

Зноскі

Літаратура

  • Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000.