Чабатовіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:40, 10 сакавіка 2020, аўтар Igro by (размовы | уклад) (дапаўненне)
Чабатовіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чабатовічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 875
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2336
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Чабато́віцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Чабатовічы.

Гісторыя

Быў утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна.

У склад Чабатовіцкага сельсавета ўваходзілі да 1968 года пасёлак Пралетарый, да 1969 года пасёлак Дняпроўск, да 1976 года пасёлкі Першамайскі, Пушкіна (не існуюць).

24 кастрычніка 2002 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Броськаў, Бярвёнаўка, Васільполле, Заброддзе і Хоўхла — скасавананага Бярвёнаўскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1172 чалавек[2], з іх 96,8 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі