Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
21 чэрвеня 2025 года
254 626 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Стары замак у Гродне, замак Баторыя — адзін з найстаражытнейшых помнікаў архітэктуры ў Беларусі, комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў XI—XIX стагоддзяў. Цяпер тут размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.
З’яўляецца адзіным (за выключэннем размешчанага на суседнім пагорку Новага замка) захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусі. Ён быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх і такім чынам адыгрываў важную ролю ў жыцці чатырох сучасных народаў: беларускага, літоўскага, польскага і украінскага. У Сярэднявеччы гродзенскі стары замак стаяў у авангардзе барацьбы ўсходнееўрапейскіх народаў з Тэўтонскім ордэнам, набыўшы з часам славу легендарнага (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Алелі могуць распаўсюджвацца аўтастопам.
- Від павукоў-вегетарыянцаў быў названы ў гонар пісьменніка і выдуманай пантэры.
- Сярод фігур манумента «Тысячагоддзе Расіі» ёсць чацвёра вялікіх князёў літоўскіх.
- Ля вытокаў сацыяльнай і карэкцыйнай псіхалогіі ў Бразіліі стаяла ўраджэнка Гродна.
- У выніку найбуйнейшага акту экалагічнай вайны ў гісторыі загінула прынамсі пяцьсот тысяч чалавек.
- Асновай кейнсіянства з'яўляецца ідэя, што рынкі не заўсёды здольныя самастойна забяспечыць поўную занятасць і стабільны эканамічны рост.
- У Паўднёвай Карэі арганізавалі кампанію па зборы золата дзеля пераадолення фінансавага крызісу .
Актуальныя падзеі
- Канадская плыўчыха Самер Мак-Інташ цягам пяці дзён усталявала сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах. (11 чэрвеня)
- У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён. (7 чэрвеня)
- Прэзідэнтам Польшчы абраны Караль Наўроцкі. (2 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
- 801: Першая дакументальная згадка пра горад Бад-Кісінген.
- 1503: Ваўкавыск указам вялікага князя Аляксандра атрымаў магдэбургскае права.
- 1663: У Мастах завяршыліся перамовы караля і вялікага князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацыяй.
- 1898: Востраў Гуам стаў уладаннем ЗША.
- 1905: Нарадзіўся французскі філосаф Жан-Поль Сартр.
- 1937: Загінуў Мікалай Галадзед, старшыня Саўнаркаму БССР.
- 1940: Чэрвеньскі пераварот у Эстоніі, абвешчаны новы ўрад на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам.
- 2005: Запушчаны «Космас-1» — першы касмічны апарат з сонечным ветразем.
Вікістужка
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.