Аперацыя «Праўдзівае абяцанне»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Праўдзівае абяцанне»
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата красавік 2024[1]
Дата пачатку 13 красавіка 2024
Дата заканчэння 14 красавіка 2024
Удзельнік Іран, Хусіты, Хезбала і Islamic Resistance in Iraq[d]
Непасрэднай прычынай з’яўляецца Авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску (2024)
Узбраенне баражыруючы боепрыпас[d], крылатая ракета і балістычная ракета
Выява карты
Падрабязная карта
Мэта Ізраіль, Nevatim Airbase[d][2] і Галанскія вышыні[2]
Пад камандаваннем Hossein Salami[d]
Code name Operation True Promise і وعده صادق
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя «Праўдзівае абяцанне» (па-персідску: قول صادقانه)[3] — акцыя Ірана і яго саюзнікаў супраць Ізраіля. Праведзена ў адказ на бамбардзіроўку іранскага консульства ў Дамаску.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Увечары 13 красавіка 2024 года каля 22 гадзін[4] у бок Ізраіля запушчана некалькі сотняў беспілотнікаў Shahed 136 і балістычных ракет. Атака праводзілася ў некалькі хваляў з тэрыторый Ірана, Лівана і Ірака[5]. Праіранскія групоўкі па ўсім Блізкім Усходзе (Хусіты[6], Хезбала[7], ІСІ[8][9]) таксама запусцілі ракеты па тэрыторыі праціўніка[10]. Сярод цэляў былі ваенныя аб’екты і іншая інфраструктура[11]. Паводле ацэнак ізраільскіх чыноўнікаў, запушчана каля 100 дронаў[12].

Крыніца ў ізраільскіх Узброеных сілах паведаміла, што нападам падвергліся толькі ваенныя аб’екты[13]. Між тым, пасля стала вядома, што праз абстрэл была цяжка параненая 10-гадовая бедуінская дзяўчынка ў раёне Арада і яшчэ адна дзяўчынка сямі гадоў. Усяго больш за 30 чалавек атрымалі траўмы[14].

Адразу ж пасля пачатку атакі ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да народа і даў абяцанне «спакойна і рашуча» абараніць краіну ад любой пагрозы[4]. Па ўсёй тэрыторыі Ізраіля была абвешчаная паветраная трывога[15]. Ноччу 14 красавіка іарданскія сістэмы СПА, знішчальнікі ВПС ЗША, ВПС Іарданіі[16], ВПС Вялікабрытаніі і ВПС Ізраіля пачалі перахоп дронаў[17].

Да 12:00 14 красавіка ўдары прыпынены[4].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

19 красавіка Ізраіль нанёс удары ў адказ.

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Ліван, Егіпет, Ірак, Іарданія, Сірыя і Ізраіль закрылі сваю паветраную прастору[18][19][20].

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак асудзіў ракетную атаку[21]. Канада таксама асудзіла напад, а ЗША заявілі, што падтрымаюць афіцыны Тэль-Авіў[22].

Афіцыйны Тэгеран прыгразіў атакаваць ваенныя базы ЗША, калі яны ўмяшаюцца[23][24].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Iran launches drone attack against Israel
  2. а б https://www.tasnimnews.com/fa/news/1403/01/26/3068021/%D8%B3%D8%B1%D9%84%D8%B4%DA%A9%D8%B1-%D8%A8%D8%A7%D9%82%D8%B1%DB%8C-%D8%B9%D9%85%D9%84%DB%8C%D8%A7%D8%AA-%D9%88%D8%B9%D8%AF%D9%87-%D8%B5%D8%A7%D8%AF%D9%82-%D8%A8%D8%A7-%D9%85%D9%88%D9%81%D9%82%DB%8C%D8%AA-%DA%A9%D8%A7%D9%85%D9%84-%D8%A7%D9%86%D8%AC%D8%A7%D9%85-%D8%B4%D8%AF
  3. Israel getting punished with ‘Operation Truthful Promise’ (англ.). Tehran Times (13 красавіка 2024). Праверана 13 April 2024.
  4. а б в Атака на Израиль. Иран нанес удар дронами и крылатыми ракетами. Главное. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 14 красавіка 2024.
  5. Иран начал атаку на Израиль. Запущены десятки дронов. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  6. AFP. Houthi rebels fire drones toward Israel from Yemen, says security agency. The Times of Israel (14 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  7. IDF strikes Hezbollah military complex in Lebanon. jpost.com. JPost. Праверана 13 April 2024.
  8. "حمله چهاروجهی و پیچیده ایران به اسرائیل - تسنیم". خبرگزاری تسنیم | Tasnim [фарсі].
  9. Live Updates: Israel Reports Light Damage After Iran Launches Large Strike. nytimes.com. NY Times. Праверана 14 April 2024.
  10. Iran's state-run news agency says Iran has fired ballistic missiles at targets inside Israel (англ.). KIRO 7 News Seattle (13 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  11. С территории Ливана запустили дроны в сторону Израиля. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  12. Israel estimates more than 100 drones launched by Iran, Israeli military official says (англ.). CNN (13 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  13. Israel says Iran only targeted military sites (англ.). ABC News. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  14. Live updates: Explosions seen over parts of Jerusalem amid air sirens around Israel (англ.). NBC News (14 красавіка 2024). Праверана 14 April 2024.
  15. Израиль заявил, что сбил 99 % иранских дронов и ракет. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  16. Иордания начала сбивать иранские дроны, летящие в Израиль (руск.). РБК (14 красавіка 2024). Праверана 14 красавіка 2024.
  17. Израиль начал перехватывать иранские БПЛА над Сирией и Иорданией: Конфликты: Мир: (руск.). Lenta.ru (14 красавіка 2024). Праверана 14 красавіка 2024.
  18. Lebanon Closes Its Airspace to All Aircraft (англ.). MTV Lebanon. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  19. "Israel to Close Airspace in Preparation for Iranian Attack". WSJ [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 2024-04-13. Праверана 2024-04-13.
  20. BREAKING: Iraq, Syria and Jordan close airspace amid Iranian strike on Israel (англ.). www.intellinews.com (13 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  21. Live updates: Iran’s retaliatory attack on Israel has begun (англ.). NBC News (13 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  22. Iran launches dozens of drones and ballistic missiles against Israel. The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2024. Праверана 14 красавіка 2024.
  23. ארה"ב ביקשה מישראל לקבל עידכון מוקדם ולקיים התייעצות לפני מתקפה נגד איראן - וואלה חדשות (іўрыт). וואלה (12 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 April 2024.
  24. Источник. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.