Іва Андрыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іва Андрыч
сербск.: Иво Андрић
Andric Ivo.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

10 кастрычніка 1892(1892-10-10)[1]

Месца нараджэння:

Долац[d], Аўстра-Венгрыя

Дата смерці:

13 сакавіка 1975(1975-03-13)[2][3] (82 гады)

Месца смерці:

Бялград, Сацыялістычная Рэспубліка Сербія[d], СФРЮ[2]

Пахаванне:

Новыя могілкі[d]

Жонка:

Міліца Бабіч-Яванавіч[d]

Альма-матар:

Грацкі ўніверсітэт імя Карла і Франца
Faculty of Humanities and Social Sciences, University of Zagreb[d]
Венскі ўніверсітэт
Q9379425?

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, раманіст, дыпламат, паэт

Мова твораў:

сербская мова[4]

Узнагароды:
Commons-logo.svg Іва Андрыч на Вікісховішчы

Іва Андрыч (сербск.: Иво Андрић; 9 кастрычніка 1892, в. Долак, каля г. Траўнік, Боснія — 13 сакавіка 1975) — югаслаўскі паэт, празаік, эсэіст і дыпламат сербскага паходжання. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1961 года «за ўсю літаратурную творчасць на тэму гісторыі аднаго народа» і за раман «Мост на Дрыне» як вяршыню гэтай творчасці.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1892 года ў в. Долак (г. Траўнік, Боснія). У ліпені 1914 года быў арыштаваны як «югаслаўскі нацыяналіст» і амаль год правёў у турме, а па выхадзе з яе да лета 1917 года знаходзіўся пад хатнім арыштам. У 1921—41 дыпламат у еўрапейскіх краінах. Зрабіў паспяховую дыпламатычную кар'еру, служыў у Ватыкане, Бухарэсце, Трыесце, Марселі, Парыжы, Мадрыдзе, быў сакратаром пастаяннай дэлегацыі Каралеўства Югаславіі пры Лізе Нацый у Жэневе. Першым падпісаў у 1954 годзе Навісадскую дамову пра адзінства сербскахарвацкай літаратурнай мовы.

Доктар філасофіі (1924). Член Сербскай АН (з 1926), Югаслаўскай (з 1951) і Славенскай (з 1953) акадэмій навук і мастацтваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар зборнікаў лірычных вершаў у прозе «Ex ponto» (1918), «Неспакоі» (1920), апавяданняў і аповесцяў «Шлях Аліі Джэрджалеза» (1920), «Мост на Жэпе» (1947) і інш., кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (1954). Сусветную вядомасць прынеслі гістарычныя раманы пра мінулае Босніі «Траўніцкая хроніка» і «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Галоўныя рысы яго твораў — філасофская напоўненасць і глыбокі псіхалагізм. Літаратурна-крытычныя працы пра дзеячаў сербскай і сусветнай культуры.

На беларускую мову творы І. Андрыча перакладалі В. Рагойша, А. Разанаў, Л. Самасейка, Б. Сачанка, Г. Тварановіч, І. Чарота.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Сабрана дела. Т. 1—17. Београд и др., 1981.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Трывожны год: Аповесці і апавяданні: Пер. з серб.-харв. / Прадм. Б. Сачанкі. — Мн.: Мастац. літ., 1978.
  • Мост на Дрыне: Раман; Пракляты двор: Апавяданні / Пер. з сербскахарв. Б. Сачанкі, І. Чароты. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 591 с. — (Скарбы сусвет.літ.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чарота І. Андрыч // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.
  • Поповић Р. Иво Андрић: Живот. Београд, 1988.
  1. http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/literature/laureates/1961/andric-facts.html
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118503014 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  3. data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных — 2011.
  4. http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb118888296