Перайсці да зместу

Ігар Іванавіч Бузоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Бузоўскі)
Ігар Іванавіч Бузоўскі
Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска
14 сакавіка 2017 — 26 чэрвеня 2018
Папярэднік Ганна Мар’янаўна Мацельская
Пераемнік Дзмітрый Віктаравіч Пятруша

Нараджэнне 10 ліпеня 1972(1972-07-10)[1] (52 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Ігар Іванавіч Бузоўскі (нар. 10 ліпеня 1972, в. Кашалёва, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны функцыянер. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2014—2016 гадах, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь у 2018—2024 гадах, рэктар Акадэміі кіравання з 2024 года. Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

У 1993 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Сацыяльны педагог — псіхолаг».

У 1993—1994 гадах праходзіў службу ў афіцэрскім складзе арміі. У 1994—1998 гадах працаваў у Цэнтры пазашкольнай працы ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама (педагог-псіхолаг, загадчык аддзела сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай працы). У 1998—2002 гадах працаваў на кіруючых пасадах у маладзёжных грамадскіх арганізацыях і аб’яднаннях. У 2002—2003 гадах намеснік генеральнага дырэктара Дырэкцыі прамаціравання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

У 2003—2005 гадах другі сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У 2005 годзе скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

У 2005—2010 гадах саветнік-кансультант, галоўны саветнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010—2014 гадах першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Са снежня 2014 года намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У снежні 2016 года вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Член саветаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.

У 2012 годзе абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 5-га склікання.

У сакавіку 2017 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. З чэрвеня 2018 года намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Займаў гэтую пасаду да чэрвеня 2024 года, калі быў прызначаны рэктарам Акадэмія кіравання[2].

Бацька — Іван Іванавіч Бузоўскі, палкоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[3]. Маці — Вера Бузоўская, бухгалтар[3]. Сястра — Вольга Іванаўна Бузоўская, эканаміст[3].

Жанаты, мае сына.

Міжнародныя санкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

6 лістапада 2020 года ўнесены ў чорны спіс Еўрасаюза[4][5], санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[6] і Канады[7]. Пры ўвядзенні санкцый Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Бузоўскі як намеснік міністра інфармацыі адказваў за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці за рашэнне Міністэрства інфармацыі пра спыненне доступу да незалежных вэб-сайтаў і абмежаванне доступу ў інтэрнэт агулам у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года як інструмента рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, мірных дэманстрантаў і журналістаў[8].

24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9], а 11 снежня — і Швейцарыя[10].

  1. а б Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання
  2. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка АНТ і міністра працы. Наша Ніва (13 чэрвеня 2024).
  3. а б в Адарья Гуштын. Как сын полковника КГБ стал главным белорусским идеологом (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (15 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016.
  4. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  5. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex.
  6. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Урад Вялікабрытаніі  (серб.). Праверана 8 верасня 2021.
  7. Belarus sanctions (англ.). Урад Канады  (польск.) (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  8. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.)
  9. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  10. Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (англ.). Федэральны савет Швейцарыі (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.