Авіяцыя Лівіі падчас грамадзянскай вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даваенны шаўрон ВПС Лівіі.

З самага пачатку ваенных дзеянняў у Лівіі немалаважную ролю адыгрывала авіяцыя. У ходзе першай грамадзянскай вайны (2011) ВПС краіны распаліся на праўрадавы і апазіцыйны блокі. Пасля ваеннай інтэрвенцыі краін НАТА авіяцыя ўладаў фактычна была знішчана. Падчас другой грамадзянскай вайны (2014—2020) лівійскія ВПС зноў апынуліся расколатымі паміж двума лагерамі. Паводле некаторай інфармацыі, сярод пілотаў сустракаліся замежныя найміты і ваенныя спецыялісты.

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

Перад пачаткам вайны ваенна-паветраныя сілы краіны налічвалі ад 18 000 да 22 000 чалавек асабістага складу і 374 адзінкі лятальных апаратаў. Авіяцыя ў цэлым знаходзіліся ў вельмі дрэнным стане, многія самалёты і верталёты былі няспраўны[1].

Даныя аб тэхніцы і ўзбраенні ВПС Лівіі на 2009 год паводле часопіса Aviation Week & Space Technology[2].

Мадэль Вытворчасць Прызначэнне Заўвагі
Баявыя самалёты
Mirage 2000 Сцяг Францыі Францыя знішчальнік невядома
Mirage F1 Сцяг Францыі Францыя знішчальнік 2 адзінкі
Mirage 5 Сцяг Францыі Францыя знішчальнік Невядома. Знятыя з узбраення ў 2003 годзе.
МіГ-21 Сцяг СССР СССР знішчальнік 12 адзінак
МіГ-23 Сцяг СССР СССР знішчальнік
знішчальнік-бамбардзіроўшчык
вучэбна-баявы
75 знішчальнікаў МіГ-23МС, 40 знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў МіГ-23БН і 15 вучэбна-баявых МіГ-23УБ
МіГ-25 Сцяг СССР СССР перахопнік / разведчык Невядома. Да пачатку вайны самалёты гэтага тыпу былі знятыя з узбраення.
Ту-22 Сцяг СССР СССР далёкі бамбардзіроўшчык Да пачатку вайны на захоўванні заставалася 6 Ту-22Б і 1 Ту-22У.
Су-22 Сцяг СССР СССР знішчальнік-бамбардзіроўшчык 2 адзінкі
Су-24МК Сцяг СССР СССР франтавы бамбардзіроўшчык 2 адзінкі
Транспартныя самалёты
Ан-26 Сцяг СССР СССР транспартны самалёт 10 адзінак
Ан-32 Сцяг СССР СССР транспартны самалёт 8 адзінак
Ан-72 Сцяг СССР СССР транспартны самалёт 4 адзінкі[3] +1 на захоўванні
Іл-76 Сцяг СССР СССР транспартны самалёт 4 адзінкі[4]
Іл-78 Сцяг СССР СССР запраўшчык 1 адзінка
Lockheed C-130H Сцяг ЗША ЗША транспартны самалёт Да пачатку грамадзянскай вайны ў 2011 годзе ў добрым стане знаходзілася 4 адзінкі.
Raytheon 200C Сцяг ЗША ЗША самалёт агульнага прызначэння 1 адзінка
Let L-410 Turbolet  Чэхаславакія самалёт агульнага прызначэння 2 адзінкі
Навучальныя самалёты
Aero Vodochody L-39Z0  Чэхаславакія навучальна-баявы самалёт 20 адзінак
SIAI-Marchetti SF.260 Сцяг Італіі Італія навучальна-баявы самалёт 12 адзінак
Г-2 Галеб Сцяг Югаславіі Югаславія навучальна-баявы 10 адзінак
Верталёты
Aérospatiale SA.316B Сцяг Францыі Францыя шматмэтавы верталёт 5 адзінак
SA.321 Super-Frelon Сцяг Францыі Францыя шматмэтавы верталёт невядома
Мі-8 Сцяг СССР СССР шматмэтавы верталёт невядома
Мі-14 Сцяг СССР СССР верталёт-амфібія невядома
Мі-24 Сцяг СССР СССР транспартна-баявы верталёт 21 адзінка
Мі-2  Польшча навучальны верталёт невядома
Boeing CH-47 Chinook Сцяг ЗША ЗША цяжкі верталёт невядома

Першая вайна[правіць | правіць зыходнік]

Фотаздымак авіябазы Гардабія пасля налёту самалётаў НАТА.

Кадафісты[правіць | правіць зыходнік]

Урадавая авіяцыя была актыўна ўцягнута ў канфлікт яшчэ ў лютым 2011 года, на стадыі вулічных сутыкненняў і беспарадкаў. Самалёты і верталёты ў дадзены перыяд прыцягваліся да авіяўдараў па пратэстоўцах[5][6].

Паўстанцы сцвярджалі, што ў лютым збілі знішчальнікі і ўдарныя верталёты над Брэгай і Рас-Лануфам[7]. Яшчэ адзін верталёт прыхільнікаў урада быў збіты ў Місураце з ПЗРК, экіпаж з пяці чалавек выжыў, але трапіў у палон да баевікоў апазіцыі. 2 сакавіка ў баях за Брэгу зенітным агнём збіты Mirage F-1BD[8][9]. 5 сакавіка таксама зеніткай у раёне Рас-Лануфа знішчаны Су-24МК (загінулі два пілоты), а на наступны дзень там жа — верталёт[8][10][11]. Да 7 сакавіка пад Рас-Лануфам страчаныя яшчэ тры самалёты, падчас чаго ў палон меркавана трапілі суданскія і сірыйскія авіятары[8].

19 сакавіка пачалася ваенная інтэрвенцыя. Па тэрыторыі краіны былі нанесеныя ракетныя і авіяцыйныя ўдары. У ходзе аперацыі 16 адзінак авіяцыі ўладаў знішчаны альбо пашкоджаны[12][13]. 23 сакавіка камандуючы ВПС Вялікабрытаніі Грэг Бэгвэл заявіў, што ВПС Лівіі як баяздольная арганізацыя больш не існуюць. Нягледзячы на гэта паведамленне, лівійская авіяцыя яшчэ працягвала выконваць баявыя задачы[14].

7 мая, пасля некалькіх тыдняў поўнай бяздзейнасці, самалёты кадафістаў здзейснілі паспяховы паветраны налёт на склады гаручага ў Місураце[15].

Паўстанцы[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 21 лютага фіксаваліся выпадкі дэзертырства пілотаў лівійскіх ВПС, прычым разам з баявымі машынамі[1]. Раней, з 17 лютага, у рукі мяцежных атрадаў пачала паступаць авіяцыя, захопленая ў кадафістаў[8]. 23-га чысла апазіцыя ў ходзе першай бітвы за Бенгазі ўзяла пад кантроль авіябазу Бенін разам з тэхнікай[16][17].

13 сакавіка палкоўнік ВПС Алі Атыя з аэрадрома Мітыга дэзерціраваў і далучыўся да паўстанцаў ПНС. Неўзабаве чатыры лётчыкі перагналі свае Міг-21 да мяцежнікаў на аэрадром Бенгазі.

Былі ўтвораны так званыя Свабодныя ВПС Лівіі (араб. القوات الجوية الليبية الحرة‎‎).

Упершыню паўстанцкія ВПС з’явіліся ў паветры 15 сакавіка, калі МіГ-23 і верталёт атакавалі ўрадавыя судны ў раёне горада Адждабія. Па ўсёй бачнасці, менавіта гэтыя ж машыны ў той жа дзень атакавалі ўрадавыя танкі ў тым жа раёне[18]. 17 сакавіка Свабодныя ВПС Лівіі панеслі першую страту: адзін з МіГаў разбіўся ў раёне аэрапорта Беніна. 19-га чысла страчаны МіГ-29УБ, збіты падчас атакі на пазіцыі арміі Муамара Кадафі пад Бенгазі[19]. Лётчык, палкоўнік Махамед Мбарак эль-Акаілі, загінуў[20].

На працягу сакавіка, да пачатку інтэрвенцыі НАТА, пілоты мяцежнікаў здзейснілі ў агульнай складанасці 38 баявых вылетаў. Дзевяць з гэтых удараў былі нанесены трыма баявымі верталётамі Мі-35 па бранятанкавых калонах Кадафі, якія наступалі на Бенгазі[21].

9 красавіка кадафісты збілі варожы Мі-25 пад Адждабіяй[22][23].

Міжваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

20 чэрвеня 2012 года начальнік штаба ВПС Сакр Герушы  (англ.)) абвясціў аб пачатку мерапрыемстваў па аднаўленні ваеннай авіяцыі[24]. Разглядалася прапанова аб закупцы Dassault Rafale, Eurofighter Typhoon, F1-Mirage, C-130H Hercules і CH-47 Chinook[25].

Другая вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам новага вітка супрацьстаяння самалёты эпохі Кадафі былі падзелены паміж двума супрацьлеглымі групоўкамі — урадамі ў Трыпалі (Новы ўсеагульны Нацыянальны кангрэс, а пасля Урад нацыянальнай згоды) і Табруку (Палата прадстаўнікоў). У першыя месяцы другой грамадзянскай вайны бакі здзейснілі абмежаваную колькасць паветраных аперацый[26].

9 жніўня 2014 года часці Лівійскай нацыянальнай арміі захапілі авіябазу Аль-Ватыя, дзе знаходзілася ад 10 да 12 Су-22, некалькі Мі-25 і Mirage F-1ED, а таксама ўсе запчасткі і ўзбраенне. Страта ваеннага аб’екта падкасіла ВПС трыпалітанскага ўрада[27][28][29]. Акрамя таго, база Аль-Ватыя была адносна ацалелай, бо пазбегла поўнага разбурэння падчас інтэрвенцыі ў 2011 годзе, таму што тут захоўваліся выключна спісаныя самалёты, якія не лічыліся пагрозай для замежнай кааліцыі[30]. Да лета 2016 года ў ВПС прыхільнікаў Трыпалі пачаліся сур’ёзныя праблемы з-за недахопу паліва, запчастак і фінансавання[31].

З 2016 года бакі пачалі актыўна пашыраць свой авіяпарк з дапамогай замежных паставак[32].

Новая хваля актыўнасці авіяцыі адбылася ў сувязі з пачаткам наступлення на Трыпалі 2019—2020 гадоў. У ходзе кампаніі па ўсёй Заходняй Лівіі наносіліся масіраваныя бамбардзіроўкі[33][34].

Падчас канфлікту лівійскія самалёты таксама бамбілі пазіцыі баевікоў ІДІЛ, у прыватнасці, у аперацыях па вызваленню гарадоў Сірт (2016)[35][29] і Дэрна (2018)[36][37][38], пры гэтым нясучы значныя страты[39].

Замежны ўдзел[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2011 года крыніцы, афіляваныя з мяцежнікамі і сірыйскай апазіцыяй, сцвярджалі, што ў падаўленні беспарадкаў нібыта ўдзельнічалі пілоты з Сірыі[40][8], у той час як лівійскія лётчыкі неаднаразова адмаўляліся падпарадкоўвацца загадам бамбіць пратэстоўцаў, наўмысна скідаючы бомбы ў бязлюдных раёнах[1].

Амерыканскае разведвальна-аналітычнае агенцтва Stratfor са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што ў расправах над апазіцыяй бралі ўдзел лётчыкі з Усходняй Еўропы — Беларусі, Украіны, Сербіі і Румыніі[41][42].

Бакі актыўна прыцягвалі замежных пілотаў і падчас другой вайны[43]. Іх удзел у канфлікце быў абумоўлены недахопам кадраў[44]. Лётчыкі, якія змагаліся за Трыпалі, былі як правіла партугальцамі, амерыканцамі, эквадорцамі, туркамі, украінцамі, у той час у самалётах Табрука сядзелі расіяне, егіпцяне і эміратцы[45].

Для работы па аднаўленні двух самалётаў МіГ-25 і аднаго МіГ-25УБ прыхільнікаў Трыпалі прыцягваліся спецыялісты з Украіны[46][47][48]. На працягу 2017—2018 гадоў замежнікі адрамантавалі яшчэ шэраг машын[46]. З дапамогай украінцаў таксама ўдалося вярнуць у строй некалькі асноўных транспартных самалётаў, якія знаходзіліся на захоўванні больш за дзесяць гадоў — адзін CH-130H. Hercules, адзін Ан-32П і адзін Іл-78, усе з якіх кіраваліся суданскімі наймітамі[31][36].

Тым часам авіяцыя Лівійскай нацыянальнай арміі праводзіла аднаўленне і мадэрнізацыю за кошт Егіпта і ААЭ[36][49][38].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Даваенныя фотаздымкі баявых машын ВПС Лівійскай Джамахірыі, якія ўжываліся ў ходзе ваенных канфліктаў з лютага 2011 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в The hero airmen of Benghazi. The National.
  2. Aviation Week & Space Technology, 2009 World Military Aircraft Inventory, Libya(недаступная спасылка)
  3. Реестр самолётов типа Антонов Ан-72/74. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2015. Праверана 14 ліпеня 2023.
  4. SIPRI Trade Register. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2017. Праверана 14 ліпеня 2013.
  5. Report: Libya air force bombs protesters heading for army base. Haaretz Daily Newspaper (21 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 February 2011.
  6. Report: Libyan protesters fired on - Africa. Al Jazeera English (21 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 February 2011.
  7. Potter, Mitch (2 March 2011). "The Star in Libya: Rebels quash Gadhafi raid". The Toronto Star. Toronto. Архівавана з арыгінала 23 October 2012. Праверана 3 September 2017.
  8. а б в г д The Boresight: Libyan Conflict: Fixed-wing Combat Aircraft make an Appearance. Theboresight.blogspot.com. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2011. Праверана 13 снежня 2013.
  9. Potter, Mitch (2 March 2011). "The Star in Libya: Rebels quash Gadhafi raid - The Star". The Toronto Star. Праверана 10 April 2019.
  10. Fierce battles erupt across Libya. ABC News (6 сакавіка 2011). Праверана 10 April 2019.
  11. "Gaddafi fighter bomber is shot down". BBC News. Праверана 10 April 2019.
  12. NATO — NATO and Libya: Operational Media Update, 25-Oct.-2011. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 14 жніўня 2012.
  13. NATO: Gadhafi forces caught mining Misrata port — USATODAY.com. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2019. Праверана 29 верасня 2017.
  14. "Libya air force 'unable to fight'". BBC News [брытанская англійская]. 2011-03-23. Праверана 2018-06-30.
  15. The Boresight: A Spade is a Spade for Odyssey Dawn. Архівавана з першакрыніцы 30 August 2011. Праверана 12 May 2011.
  16. "Libia: Mi-25 destruido en Bengasi", Blogger (JPEG) (in Spanish)
  17. The Boresight, Blogger, March 2011
  18. "Libyan website reports rebels sink Gaddafi ships". Reuters. 15 March 2011. Праверана 9 April 2011.
  19. [1](недаступная спасылка)
  20. BAZ, PATRICK BAZ and PATRICK. "- The Washington Post". Washington Post. Архівавана з арыгінала 13 November 2012. Праверана 1 October 2018.
  21. The hero airmen of Benghazi. Thenational.se.
  22. Libya Live Blog - April 9. Al Jazeera (12 красавіка 2011).
  23. "Libya: rebel defences 'failing' as Gaddafi forces move towards Benghazi". The Guardian. 10 April 2011.
  24. ""Business as usual" for British embassy following rocket attack on ambassador". Libya Herald. 23 June 2012.
  25. "Libyan air force set for major upgrade". Libya Herald. 20 June 2012.
  26. Martin, Guy. UN report accuses foreign governments of arming both sides in Libyan civil war - defenceWeb. defenceweb.co.za (12 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 July 2015. Праверана 6 November 2015.
  27. AeroHisto - Aviation History. aerohisto.blogspot.com. Праверана 10 April 2019.
  28. Delalande, Arnaud. AeroHisto - Aviation History: Libyan National Army Air Force added a second 'Fitter' in its fleet. aerohisto.blogspot.com (28 лістапада 2016). Праверана 10 April 2019.
  29. а б Delalande, Arnaud. AeroHisto - Aviation History: Libyan Mirage F1ED crashed near Sirte. aerohisto.blogspot.com (3 чэрвеня 2016). Праверана 10 April 2019.
  30. Delalande, Arnaud. AeroHisto - Aviation History: New Mirage F1 and Su-22 in Libyan Air Force's fleet. aerohisto.blogspot.com (3 снежня 2015). Праверана 10 April 2019.
  31. а б You're a Libyan Military Pilot Trainee — Now Who Do You Fight For? (19 верасня 2016).
  32. Libya crisis: Fighting flares on outskirts of Tripoli. BBC. Published 6 April 2019.
  33. Heavy fighting in southern Tripoli as Libyan Air Force destroys Sukhoi aircraft for Haftar's forces (19 чэрвеня 2019).
  34. Libyan Air Force destroys ammo, weapons and vehicles for Haftar's forces near Gharyan | The Libya Observer(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2023. Праверана 14 ліпеня 2023.
  35. Libyan Jets Strike Sirte while UN Unity Efforts Remain Stalled Архівавана 19 красавіка 2016 года.. Tunisia Live. Published 8 March 2016. Retrieved 6 April 2015.
  36. а б в Libya's Peculiar, Aerial-Refueling MiG-23s. Medium (6 ліпеня 2016).
  37. Accident Mikoyan-Gurevich MiG-23ML 6472, 04 Jan 2016.
  38. а б Delalande, Arnaud. AeroHisto - Aviation History: MiG-23ML from Libyan Air Force shot down over Derna ?. aerohisto.blogspot.com (8 лютага 2016). Праверана 10 April 2019.
  39. Libyan Air Force Архівавана 14 сакавіка 2007 года.. Global Security.
  40. "Syrian pilots said to be flying Libyan fighter jets". World Tribune. 10 March 2011. Архівавана з арыгінала 13 March 2011. Праверана 11 March 2011.
  41. СМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2020. Праверана 2 сакавіка 2023.
  42. Белорусская джамахирия: Полковник Каддафи ищет прибежища в Минске Архівавана 6 студзеня 2023. // The New Times : журнал. — № 08 (193). — 7 марта 2011.
  43. Great, Now There Are Two Competing Libyan Air Forces. warisboring.com (4 жніўня 2016). Праверана 10 April 2019.
  44. The Libyan National Army Is Running Out of Air Power. warisboring.com (17 красавіка 2017). Праверана 10 April 2019.
  45. "Portuguese pilot 'captured in Libya after Haftar's forces shoot down plane'". The Independent. 7 May 2019. Архівавана з арыгінала 14 June 2022. Праверана 25 May 2019.
  46. а б Will Libyan army restore the mighty Mig 25?. menadefense.net (6 чэрвеня 2017).
  47. MiG-25 crashes in Libya - IHS Jane's 360 (8 мая 2015).
  48. Libyan MiG-25 destroyed in crash. defenceWeb (8 мая 2015).
  49. Accident Mikoyan-Gurevich MiG-23ML 6472, 04 Jan 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]