Грэск

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Грэск)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Грэск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1795
Аўтамабільны код
5
Грэск на карце Беларусі ±
Грэск (Беларусь)
Грэск
Грэск (Мінская вобласць)
Грэск

Грэск[1] (трансліт.: Hresk, руск.: Греск) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грэскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі выяўлена гарадзішча ранняга жалезнага веку. Паводле пісьмовых крыніц, вядома з пачатку XVI ст. У сярэдзіне XVI ст. — цэнтр войтаўства. У 1536 г. належала польскай каралеве Боне Сфорца, потым Алелькавічам, Валадковічам, Радзівілам. З 1590 г. у Слуцкім княствемястэчка: 68 двароў, млын, царква.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX стст. — цэнтр воласці Слуцкага павета. У 1885 г. дзейнічаў рынак; 6 вуліц і 93 двары. У 1870 г. працавала народнае вучылішча, якое размяшчалася ў грамадскім доме, на ўтрыманне вучылішча было адпушчана 175 руб. з дзяржаўнай казны і 111 руб. ад мясцовых жыхароў. З архіўнай даведкі вядома, што ў народным вучылішчы навучалася 52 чал. (з іх адна дзяўчынка), настаўніцай працавала Усціна Іванаўна Мінкевіч, якая скончыла Мінскае вучылішча дзявіц духоўнага звання, законанастаўнікам праваслаўнага веравызнання быў свяшчэннік мясцовай царквы Васіль Паўлавіч Біруковіч. У розныя гады ў народным вучылішчы навучалася ад 50 да 80 вучняў[2]. На пачатку XX ст. навучалася 109 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1885 г. працавала царква і рынак. Жыхары мястэчка выраблялі смалу, шпікінар, здпабывалі вапну, якую прадавалі ў Бабруйск, Баранавічы, Капыль, Мінск, Слуцк.

У лютым 1918 г. мястэчка было занята 1-м польскім корпусам Ю. Доўбар-Мусніцкага, а ў снежні — акупіравана германскімі войскамі, а ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гг. і кастрычніку — лістападзе 1920 г. — польскімі войскамі. Пасля грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў мястэчку працаваў клуб, народны тэатр, бальніца, была адкрыта хата чытальня, у 1921 г. — пачатковая, з 1922 г. — 7-гадовая школы.

З 20 жніўня 1924 г. цэнтр сельсавета, а з 1935 да 1956 гг. — цэнтр раёна. У 1929 г. быў створаны калгас, а у 1930 г. — арцель па нарыхтоўцы вапны, у 1935 г. МТС, якая ў 1936 г. абслугоўвала 21 калгас.

З 27 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 гг. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Падчас акупацыі ў бальніцы дзейнічала падпольная група (9 чал.) на чале з намеснікам галоўнага лекара Ю. Войчыкам[3] Грэскага падполля. У маі — чэрвені 1942 г. члены групы былі арыштаваныя і пакараныя. У 1975 г. на будынку бальніцы ў памяць пра невядомых падпольшчыкаў ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

З ліпеня 1944 г. пачала працаваць сельскагаспадарчая арцель «Гігант»[4]. У 1961 г. да вёскі далучаны пасёлак Някрасаўка. З 1966 г. працавала каўбасная фабрыка. 28 лістапада 1969 г. СА «Гігант» пераўтворана ў калхоз «Гігант», 26 чэрвеня 2003 г. — СВК «Грэск-Агра».

У адпаведнасці з рашэннямі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў ад 22 сакавіка 2010 г. №192 і № 193 вёска была пераўтворана ў аграгарадок[5].

Эканоміка і інфаструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • ААТ «ПМК—71»
  • СВК «Грэск-Агра»
  • ПСГ «Грэск» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»
  • ДУА «Грэская сярэдняя школа»
  • ДУА «Яслі-сад аграгарадка Грэск»
  • Грэская сельская бібліятэка (філіял № 14 Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі)
  • Храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы (пробашч Аляксандр Корань)

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1860 г. — 888 (138 двара)
  • 1885 г. — 1068 (122 двара)
  • 1909 г. — 1519 (273 двары) + 28 жыхароў маёнтка
  • 1917 г. — 365 двара
  • 1926 г. — 1796 (422 двары)
  • 1971 г. — 2192 (617 двароў)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Грэ́зак, Грэ́зяк
  2. Мінулае і дзень сёняшні Грэскай школы // ДУА «Грэская сярэдняя школа»
  3. Слуцкий районный исполнительный комитет. Официальный сайт
  4. Зональный государственный архив в г. Слуцке. Ф. 178.
  5. Зарегестрированы в статусе агрогородков // Слуцкі край

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шчарбатаў, А. Грэск / Аляксандр Шчарбатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 167 — 168. — ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]