Гірмантаўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Гірмантаўцы)
Аграгарадок
Гірмантаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 206 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225326
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812019
Гірмантаўцы на карце Беларусі ±
Гірмантаўцы (Беларусь)
Гірмантаўцы
Гірмантаўцы (Брэсцкая вобласць)
Гірмантаўцы

Гі́рмантаўцы[1] (трансліт.: Hirmantaŭcy) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 26 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 227 км ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Gir-mant'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Gir- i Mant-.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, а з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лютага 1975 года і з 6 жніўня 1978 года — цэнтр сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 15 аднавяскоўцаў.

Да 17 лютага 1975 года цэнтр Гірмантаўскага сельсавета[3], да 6 жніўня 1979 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета[4], да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[5].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сельсавецкая і калгасная сядзібы
  • Рамонтна-механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Клуб
  • Аддзяленне сувязі
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя
  • Бібліятэка
  • Сярэдняя школа (з 1982 года ў ёй працуе краязнаўчы музей)

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 51 двор, 350 жыхароў (1897)
  • 73 двары, 403 жыхары (1909)
  • 74 дамы, 380 жыхароў (1921)
  • 420 жыхароў (1939)
  • 315 жыхароў (1959)
  • 90 двароў, 151 жыхар (1970)
  • 151 двор, 324 жыхары (1998)
  • 102 гаспадаркі, 295 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі размешчаны помнік землякам.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]