Барысаўская епархія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 69: Радок 69:
[[Катэгорыя:Барысаўская епархія| ]]
[[Катэгорыя:Барысаўская епархія| ]]
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Барысаве]]
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Барысаве]]
[[Катэгорыя:2014 год у Беларусі]]

Версія ад 17:13, 5 лютага 2020

Барысаўская епархія
Свята-Васкрасенскі сабор
Агульныя звесткі
Краіна  Беларусь
Мітраполія Мінская
Епархіяльны цэнтр Барысаў
Заснавана 23 кастрычніка 2014
Кіраванне
Кіруючы архірэй Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін (Тупека) 23 кастрычніка 2014)
Кафедральны храм Свята-Васкрасенскі сабор у Барысаве
Другі кафедральны храм Кафедральны сабор Святога прававернага князя Аляксандра Неўскага ў Мар’інай Горцы
Статыстыка
Благачынняў 11
Прыходаў 120
Манастыроў 3
Сайт borisoveparhia.by
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барысаўская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Барысаўскага, Бярэзінскага, Крупскага, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.

Гісторыя

13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод заснаваў Барысаўскае вікарыяцтва. 31 сакавіка 2002 года ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў епіскапа Барысаўскага быў пасвечаны епіскап Іаан. Месцазнаходжаннем епіскапа Барысаўскага быў вызначаны Мінск[1].

Адноўлена рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы 5 сакавіка 2010 года як вікарыяцтва Мінскай епархіі ў сувязі з прашэннем мітрапаліта Філарэта аб прызначэнні вікарнага епіскапа ў Мінскую і Слуцкую епархію. Вікарным епіскапам быў абраны архімандрыт Веніямін, намеснік Дабравешчанскага манастыра ў Малых Лядах[2].

23 кастрычніка 2014 года Свяшчэнны Сінод Рускай праваслаўнай царквы вырашыў стварыць самастойную Барысаўскую епархію шляхам вылучэння са складу Мінскай епархіі. Епархія ўвайшла ў склад утворанай Мінскай мітраполіі[3].

У епархіі дзейнічаюць 3 манастыры: Дабравешчанскі манастыр ў Малых Лядах, Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр ў Дамашанах, Жаночы манастыр у гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у Барані.

Епіскапы

Барысаўскае вікарыяцтва (Мінскай епархіі)
Барысаўская епархія

Благачынныя акругі

Зноскі

Спасылкі