Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дапаўненне |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Вучоны |
{{Вучоны |
||
| Імя = |
| Імя = |
||
| Арыгінал імя = |
| Арыгінал імя = |
||
| Фота = |
| Фота = |
||
| Шырыня = |
| Шырыня = |
||
| Месца нараджэння = |
| Месца нараджэння = |
||
| Дата смерці = |
| Дата смерці = |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
Скончыў гістфак [[БДУ]] (1981), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве (1984), дактарантуру БДУ (1999). |
Скончыў гістфак [[БДУ]] (1981), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве (1984), дактарантуру БДУ (1999). |
||
З [[1985]] супрацоўнік [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі АН Беларусі]], з [[1987]] працаваў у сістэме рэстаўрацыі, начальнік сектара археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, з 1990 вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Міністэрстве культуры БССР. Затым быў першым прарэктарам [[ГрДУ]] ( |
З [[1985]] супрацоўнік [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі АН Беларусі]], з [[1987]] працаваў у сістэме рэстаўрацыі, начальнік сектара археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, з 1990 вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Міністэрстве культуры БССР. Затым быў першым прарэктарам [[ГрДУ]] (1994—1995). Праходзіў навуковую стажыроўку ў [[Ягелонскі ўніверсітэт|Ягелонскім універсітэце]] (Кракаў, 1996—1997). Прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (з 1999). |
||
[[file:Alyaksandr Kraucevich in Collegium Civitas, Warsaw 2.JPG|thumb|Аляксандр Краўцэвіч у [[Варшава|Варшаве]], 19 верасня 2013 года]] |
[[file:Alyaksandr Kraucevich in Collegium Civitas, Warsaw 2.JPG|thumb|Аляксандр Краўцэвіч у [[Варшава|Варшаве]], 19 верасня 2013 года]] |
||
Старшыня выканкама Рады Беларускага гістарычнага таварыства. Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах». |
Старшыня выканкама Рады Беларускага гістарычнага таварыства. Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах». |
||
25 кастрычніка 2020 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ў [[Гродна]] сілавікі затрымалі Аляксандра Краўцэвіча, і да 28 кастрычніка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) РАУС<ref>{{cite web|url = https://novychas.by/hramadstva/historyki-vystupili-sa-zvarotam-suprac-zatrymannja|title = Гісторыкі выступілі са зваротам супраць затрымання Алеся Краўцэвіча|author = |date = 2020-10-26|work = [[Новы час (газета)|Новы час]]|language = |accessdate = 2020-10-28}}</ref>. [[28 кастрычніка]] суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прысудзіў яму штраф у 10 базавых велічынь (270 [[Беларускі рубель|беларускіх рублёў]])<ref>{{cite web|url = https://hrodna.life/2020/10/28/kravcevich-sud/|title = Гродзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту|author = |date = 2020-10-28|work = Hrodna Live|language = |accessdate = 2020-10-28}}</ref>. |
|||
== Навуковая і даследчыцкая дзейнасць == |
== Навуковая і даследчыцкая дзейнасць == |
||
Радок 78: | Радок 78: | ||
{{Бібліяінфармацыя}} |
{{Бібліяінфармацыя}} |
||
{{DEFAULTSORT:Краўцэвіч Аляксандр}} |
{{DEFAULTSORT:Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч}} |
||
[[Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Польшчы]] |
[[Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Польшчы]] |
||
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы]] |
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы]] |
Версія ад 15:45, 8 лістапада 2020
Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1958 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Вышэйшая эканамічная школа ў Беластоку |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык, выкладчык |
Навуковая сфера | медыевістыка |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1999) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Алег Анатолевіч Трусаў |
Вядомы як | аўтар манаграфіі пра ўзнікненне ВКЛ |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасня 1958, в. Лупачы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.) — беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў гістфак БДУ (1981), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве (1984), дактарантуру БДУ (1999).
З 1985 супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, з 1987 працаваў у сістэме рэстаўрацыі, начальнік сектара археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, з 1990 вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Міністэрстве культуры БССР. Затым быў першым прарэктарам ГрДУ (1994—1995). Праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў, 1996—1997). Прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (з 1999).
Старшыня выканкама Рады Беларускага гістарычнага таварыства. Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах».
25 кастрычніка 2020 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ў Гродна сілавікі затрымалі Аляксандра Краўцэвіча, і да 28 кастрычніка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) РАУС[1]. 28 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прысудзіў яму штраф у 10 базавых велічынь (270 беларускіх рублёў)[2].
Навуковая і даследчыцкая дзейнасць
Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII ст. (Ашмяны, Гродна, Ліда, Любча, Мір, Навагрудак і інш.).
Аўтар прац па сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага як балта-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных галоўных высноў (2000):[3]
- ВКЛ узнікла ў сярэдзіне 13 ст. у балта-славянскай кантактнай зоне (басейн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
- Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэння стала знешняя пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна.
- Існаванне раннефеадальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэння (саюза ці канфедэрацыі) — папярэдніка ВКЛ нельга лічыць даказаным, яно, па ўсёй верагоднасці, міф.
- Пачаткам ВКЛ стаў, утвораны каля 1248 г. саюз усходнеславянскага горада Наваградка з балцкім нобілем Міндоўгам.
- ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балта-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.
Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].
Бібліяграфія
- Краўцэвіч А. К. Майстар наш продак. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 88 с.
- Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.
- Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 85 с.
- Краўцэвіч А. К. Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 46 с.
- Краўцэвіч А. К. Гродзенскі замак. — Мн.: Юнацтва, 1993. — 47 с.
- Здановіч Н. І., Краўцэвіч А. К., Трусаў А. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 152 с.
- Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с.
- Краўцэвіч А. К. Вялікі князь Вітаўт. — Мн.: Юнацтва, 1998. 48 с.
- Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — 2-е выданне.- Жэшаў, 2000. — 238 с.
- Krawcewicz Aleksander. Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. — 191 s.
- Краўцэвіч А. К. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства: нарыс. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 163 с. іл.
- Краўцэвіч А. К. Гістарычная Літва і этнагенез беларусаў // Наша Слова. — 2009. — № 11 (902).
- Краўцэвіч А. К. Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 гг.). — Гародня : Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 186 с. ISBN 978-83-7893-132-4
- Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Мінск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania). ISBN 978-985-90263-1-7
- Краўцэвіч А. Краіна пагранічча: Выбраныя творы. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 518 с. ISBN 978-5-00076-014-7
- Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.) / Навуковы рэдактар Валянцін Голубеў. — Уроцлаў, 2015. — 304 с. — («Гарадзенская Бібліятэка»). ISBN 978-83-7893-121-8
Зноскі
- ↑ Гісторыкі выступілі са зваротам супраць затрымання Алеся Краўцэвіча . Новы час (26 кастрычніка 2020). Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Гродзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту . Hrodna Live (28 кастрычніка 2020). Праверана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Аляксандр Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. 2-е выд. — Жэшаў, 2000. ISSN-1230-512X
Спасылкі
- Аляксандр Краўцэвіч // на pawet.net
- Мікульскі, Ю. Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку / Ю. Мікульскі // Беларуская думка. — 2013. — № 1. — С. 69—76.
- Груша, А. Нужен ли Новогрудку памятник Миндовгу? / А. Груша // Беларуская думка. — 2013. — № 8. — С. 96—103.
- Марзалюк, І. У абарону праўдзівай гісторыі Новагародка / І. Марзалюк // Беларуская думка. — 2013. — № 11. — С. 88—95.
- Краўцэвіч, А. Блуканне па міфах / А. Краўцэвіч // Беларуская думка. — 2013. — № 5. — С. 84—86.
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Цэнтра беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены Беларускага гістарычнага таварыства
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
- Выкладчыкі ВНУ Польшчы
- Археолагі Беларусі
- Гісторыкі Беларусі