Перайсці да зместу

Аляксандр Уладзіміравіч Джыгера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Джыгера)
Футбол
Аляксандр Джыгера
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Джыгера
Нарадзіўся 15 красавіка 1996(1996-04-15)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 170 см[2]
Вага 60 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 49
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 16 (0)
2015   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 13 (2)
2017   Беларусь Дняпро (Магілёў) 13 (1)
2018   Беларусь Прамень (Мінск) 14 (2)
2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 15 (1)
2019—2020 Беларусь Смалявічы 38 (8)
2021 Беларусь Нёман (Гродна) 26 (4)
2022 Беларусь Мінск 29 (2)
2023 Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў) 10 (0)
2023— Беларусь Славія (Мазыр) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2016—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018

Аляксандр Джыгера (нар. 15 красавіка 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 годзе выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.

З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 красавіка 2015 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 18 чэрвеня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Віцебска» (4:0). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Зорцы-БДУ»[3], дзе трывала гуляў у аснове.

Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[4]. Перадсезонную падрыхтоўку ў пачатку 2016 года праходзіў з асноўнай камандай, але сезон пачаў у дублі барысаўчан, часам прыцягваўся да кубкавых матчаў. З лета стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. 21 верасня 2016 года, выйшаўшы ў стартавым складзе матча 1/8 Кубка Беларусі супраць «Іслачы», забіў 2 галы, чым дапамог БАТЭ атрымаць перамогу з лікам 4:2.

У першай палове сезона 2017 згуляў за БАТЭ ў 8 матчах чэмпіянату, звычайна выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпру»[5]. У першым жа матчы за новы клуб, 23 ліпеня, забіў гол у браму мінскага «Дынама» (выніковы лік 1:0), чым дапамог магіляўчанам прайсці ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі. У складзе «Дняпра» стаў асноўным атакуючым паўабаронцам, аднак у канцы сезона страціў месца ў стартавым складзе і стаў выхадзіць на замену.

У студзені 2018 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў трэніравацца з БАТЭ, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да мінскага «Промня», якім неўзабаве быў арандаваны на сезон 2018. У першай палове сезона нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе, з ліпеня амаль перастаў выхадзіць на поле. У студзені 2019 года стала вядома пра тое, што паўабаронца па заканчэнні арэнды пакінуў «Прамень»[6], а неўзабаве барысаўскі клуб абвясціў аб развітанні з Джыгерам па заканчэнні кантракта[7].

Пасля зыходу з БАТЭ трэніраваўся з «Мінскам» і «Белшынай», а ў лютым 2019 года стаў іграком мінскага «Тарпеда»[8]. Быў асноўным паўабаронцам тарпедаўцаў. У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[9], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе, дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[10]. У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком каманды, але не выратаваў яе ад вылету з элітнага дывізіёна. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Смалявічы»[11].

У студзені 2021 года пасля прагляду падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[12]. Замацаваўся ў аснове, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года перайшоў у «Мінск»[13]. Быў іграком стартавага складу, з верасня стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[14].

У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Акжэтпеса»[15]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб[16] і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[17]. У лістападзе 2023 года кантракт са «Славіяй» быў разарваны[18][19]. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[20], пасля чаго зноў стаў трэніравацца з мазыранамі і ў лютым падпісаў новы кантракт з клубам[21].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2013—2014 гадах гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

7 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Славакіі.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ Беларусь 15 2
2014 дубль БАТЭ Беларусь 28 2
2015 (1) Д1 БАТЭ Беларусь 1 0
2015 (2) Д2 Зорка-БДУ Беларусь 13 2
2016 Д1 БАТЭ Беларусь 7 0
2017 (1) Д1 БАТЭ Беларусь 8 0
2017 (2) Д1 Дняпро Беларусь 13 1
2018 Д1 Прамень Беларусь 14 2
2019 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 15 1
2019 (2) Д2 Смалявічы Беларусь 14 3
2020 Д1 Смалявічы Беларусь 24 5
2021 Д1 Нёман Беларусь 26 4
2022 Д1 Мінск Беларусь 29 2
2023 (1) Д1 Акжэтпес Казахстан 10 0
2023 (2) Д1 Славія Беларусь 11 0

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[22].

  1. Aleksandr Dzhigero // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcneman.by/komanda/main/735.html
  3. Футбол. БАТЭ отдал в аренду Владислава Климовича и Александра Джигеро (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2015.
  4. Восемь игроков БАТЭ вернулись в клуб из аренд (руск.). football.by (5 снежня 2015). Праверана 6 лютага 2024.
  5. БАТЭ отдал Джигеро в аренду "Днепру" (руск.). football.by (21 ліпеня 2017). Праверана 6 лютага 2024.
  6. "Луч" расстался с Осипенко (руск.). football.by (17 студзеня 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  7. Джигеро покинул БАТЭ (руск.). football.by (22 студзеня 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  8. Джигеро стал игроком минского "Торпедо" (руск.). football.by (11 лютага 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  9. Бутаревич и Джигеро из минского "Торпедо" перешли в "Смолевичи" (руск.). football.by (20 ліпеня 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  10. «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (10 студзеня 2020). Праверана 6 лютага 2024.
  11. Футболисты покидают "Смолевичи" (руск.). football.by (8 снежня 2020). Праверана 6 лютага 2024.
  12. Александр Джигеро стал игроком "Немана" (руск.). football.by (29 студзеня 2021). Праверана 6 лютага 2024.
  13. Джигеро подписал контракт с "Минском" (руск.). football.by (24 студзеня 2022). Праверана 6 лютага 2024.
  14. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  15. Джигеро представлен в качестве игрока "Окжетпеса" (руск.). football.by (14 лютага 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  16. Два игрока официально покинули «Окжетпес» (руск.). kazfootball.kz (22 ліпеня 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  17. Шемрук и Джигеро пополнили ряды "Славии" (руск.). football.by (29 ліпеня 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  18. «Славия» расторгла контракты с тремя футболистами (руск.). metaratings.by (28 лістапада 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  19. ИСТОЧНИК: СО “СЛАВИЕЙ” РАССТАЛИСЬ СРАЗУ ЧЕТЫРЕ ФУТБОЛИСТА (руск.). betnews.by (29 лістапада 2023). Праверана 9 лютага 2024.
  20. Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (руск.). sputnik.by (26 студзеня 2024). Праверана 6 лютага 2024.
  21. Джигеро и Чикида подписали контракты со "Славией" (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 6 лютага 2024.
  22. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.