Аляксей Святаслававіч Янушкевіч
Поўнае імя | Аляксей Святаслававіч Янушкевіч | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 студзеня 1986[1][2] (38 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 191 см | |||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Аляксей Янушкевіч (нар. 15 студзеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама», гуляў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда».
З 2009 года — ігрок салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2010 стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У другой палове 2013 года стаў часам заставацца на лаўцы запасных, саступаючы месца цэнтральных абаронцаў Яўгену Постнікаву і Мікалаю Кашэўскаму.
Па заканчэнні сезона 2013 з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Янушкевіча ў казахстанскі «Атырау», але ў снежні 2013 года кантракт з «Шахцёрам» быў падоўжаны[3]. У сезоне 2014 зноў стаў трывалым цэнтральным абаронцам салігарчан.
У студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. Сезон 2015 распачаў у цэнтры абароны, але пазней стаў часцей выкарыстоўвацца на флангах. Канец сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У лістападзе 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2016 страціў месца ў аснове, згуляўшы толькі ў 11 матчах чэмпіянату. Па заканчэнні сезона з’явілася інфармацыя аб тым, што Янушкевіч можа пакінуць Салігорск[6], аднак у выніку ў студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2017 вярнуў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы салігарчан. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Янушкевіч застанецца ў камандзе на наступны сезон[8].
Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, пазней стаў выхадзіць у стартавым складзе, а ў чэрвені выбыў да канца сезона з-за траўмы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[9] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[10], дзе замацаваўся ў аснове. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11].
У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[12] і неўзабаве падпісаў пагадненне з «Віцебскам»[13]. Не меў трывалага месца ў стартавым складзе віцебскай каманды, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.
У кастрычніку 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пасля амаль трохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў зборную ў кастрычніку 2017 года.
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[16][17].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (8): 2005, 2006, 2010, 2011, 2012, 2013, 2016, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2014
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2003 | дубль | Дынама | 7 | 0 | |
2004 | дубль | Дынама | 27 | 0 | |
2005 | Д1 | Дынама | 1 | 0 | |
2006 | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2007 | Д1 | Дынама | 12 | 0 | |
2008 | Д1 | Тарпеда | 26 | 0 | |
2009 | Д1 | Шахцёр | 14 | 0 | |
2010 | Д1 | Шахцёр | 30 | 1 | |
2011 | Д1 | Шахцёр | 31 | 0 | |
2012 | Д1 | Шахцёр | 29 | 1 | |
2013 | Д1 | Шахцёр | 22 | 0 | |
2014 | Д1 | Шахцёр | 28 | 0 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 19 | 0 | |
2016 | Д1 | Шахцёр | 11 | 0 | |
2017 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 7 | 1 | |
2019 | Д1 | Іслач | 26 | 0 | |
2020 | Д1 | Іслач | 17 | 0 | |
2021 | Д1 | Віцебск | 12 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksey Yanushkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksey Yanushkevich // FBref.com
- ↑ Алексей Янушкевич продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (17 снежня 2013). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ "Шахтер" подписал контракт с Козекой и продлил соглашение с Янушкевичем (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ "Шахтер" продлил контракт с Янушкевичем (руск.). football.by (26 лістапада 2015). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ «Шахтер» расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Осипенко, Игнятевичем и Павловым (руск.). by.tribuna.com (28 лістапада 2016). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ "Шахтер" продлил контракт с Янушкевичем (руск.). football.by (9 студзеня 2017). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com (19 кастрычніка 2017). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами (руск.). football.by (29 снежня 2018). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Янушкевич перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (30 снежня 2018). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Янушкевич продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (21 лістапада 2019). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Концевой и Янушкевич расстались с "Ислочью" (руск.). football.by (5 студзеня 2021). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Алексей Янушкевич стал игроком "Витебска" (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Янушкевич покинул "Витебск" (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Глеб и Брессан не вызваны в сборную Беларуси, Сигневич, Путило и Янушкевич – в составе (руск.). by.tribuna.com (29 кастрычніка 2014). Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Віцебск