Ананке (спадарожнік)
| Ананке | |
|---|---|
| спадарожнік Юпітэра | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Сет Барнз Нікальсан[d] |
| Дата адкрыцця | 28 верасня 1951 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 20 439 111 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,24 |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 30 exagram[1] |
| Атмасфера | няма |
Ананкэ (ад стар.-грэч.: Ἀνάγκη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XII.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў адкрыты 28 верасня 1951 г. астраномам Сетам Барнс Нікалсанам у абсерваторыі Маўнт-Вільсан, штат Каліфорнія. Афіцыйную назву атрымаў у 1975 годзе ў гонар каханай Зеўса з грэчаскай міфалогіі.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Ананкэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21 280 000 км за 629 дзён, 18 гадзін і 29 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2435. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 148,9 °. Ананкэ даў назву групе спадарожнікаў, якія круцяцца па падобных арбітах вакол Юпітэра.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Ананкэ складае каля 28 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, як мяркуецца, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня + 18,8 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |