Гімалія (спадарожнік)
Гімалія | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
![]() | |
Першаадкрывальнік | Чарльз Дылан Перайн[d] |
Дата адкрыцця | 3 снежня 1904 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 11 493 550 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,16 |
Перыяд абарачэння | 248,29 суткі[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 6,7 zettagram[2] |
Атмасфера | няма |
Гімалія (ад стар.-грэч.: Ἱμαλíα) — адзін з найбуйнейшых нерэгулярных спадарожнікаў Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр VI.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Знойдзены 3 снежня 1904 года Ч. Д. Перайнам ў Лікскай абсерваторыі. Атрымаў сваю назву ў 1975 годзе ў гонар німфы Гімаліі.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Гімалія рухаецца на адлегласці ад Юпітэра ў прамежку ад 11,4 да 13 мільёнаў кіламетраў. Здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра за 250,56 дзён. Скланенне арбіты прыблізна складае 27,5 °. Арбіта мае эксцэнтрысітэт прыкладна 0,16. Арбітальныя параметры бесперапынна змяняюцца з-за Сонечных і планетных уплываў. Належыць да групы Гімаліі.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Гімаліі складае 170 км. Шчыльнасць ацэньваецца як 2,6 г/см³ . Спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Прыкладна за 10 гадзін здзяйсняе абарот вакол сваёй восі. Паверхня вельмі цёмная, яна мае альбеда 0,04. Зорная велічыня роўная 14,62 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ NASA FACTS — NASA.
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.