Пазіфеэ (спадарожнік)
Пазіфеэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Джэн Кліна[d] |
Дата адкрыцця | 11 снежня 2001 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 23 004 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,3289 |
Перыяд абарачэння | −711,12 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 15 petagram[1] |
Атмасфера | няма |
Пазіфеэ (ад стар.-грэч.: Πασιθέα) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXXVIII.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены 11 снежня 2001 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 6. У жніўні 2003 года спадарожніку афіцыйна была дадзена назва Пазіфеэ, імя адной з грэчаскіх харыт.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Пазіфеэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.004.000 км за 719 дзён, 10 гадзін і 34 хвіліны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2675. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,138 °. Належыць да групы Кармэ.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Пазіфеэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,2 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.