Мегаклітэ (спадарожнік)
Мегаклітэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
![]() | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Yanga R. Fernández[d] |
Дата адкрыцця | 25 лістапада 2000 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 24 687 260 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,421 |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 210 petagram[1] |
Атмасфера | няма |
Мегаклітэ (ад стар.-грэч.: Μεγακλείτη) — натуральны спадарожнік Юпітэра.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда 25 лістапада 2000 г. і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 8.
Названы ў кастрычніку 2002 Мегаклітэ ў гонар каханай Зеўса, якая ў іншых крыніцах носіць імя Мегакло (дачка Макарэя з Лесбаса).
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Абарот вакол Юпітэра здзяйсняе ў сярэднім на адлегласці 23.806.000 кіламетраў за 752 дня і 19 гадзін. Рэтраградная арбіта з эксцэнтрысітэтам 0,308 мае нахіл 150 ° да экліптыкі (148 ° да экватара). Уваходзіць у групу Пасіфэ.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Мегаклітэ складае каля 5 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Паверхня вельмі цёмная, альбеда складае 0,04. Зорная велічыня +21,7 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.