S/2003 J 10

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

S/2003 J 10нерэгулярны спадарожнік Юпітэра.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў знойдзены 6 лютага 2003 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. Спадарожнік не атрымаў пакуль афіцыйную назву.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

S/2003 J 10 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.041.000 км за 716 дзён і 6 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,214. Нахіл рэтраграднай арбіты 165 °. Належыць да групы Кармэ.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр S/2003 J 5 складае каля 3 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,6 m