Каліхорэ (спадарожнік)
Выгляд
| Каліхорэ | |
|---|---|
| спадарожнік Юпітэра | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Скот Шэпард[1] |
| Дата адкрыцця | 6 лютага 2003[1] |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 23 111 844 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,2041 |
| Перыяд абарачэння | 717,806 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Атмасфера | няма |
Каліхорэ (ад стар.-грэч.: Καλλιχόρη) — адзін з натуральных спадарожнікаў Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XLIV.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Каліхорэ быў знойдзены 6 лютага 2003 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. 30 сакавіка 2005 г Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў спадарожніку афіцыйную назву Каліхорэ.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Каліхорэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 24.043.000 км за 764,7 дня. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,264. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,5 °. Належыць да групы Кармэ.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Каліхорэ складае ў сярэднім каля 2 км. Шчыльнасць вельмі груба ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,7 m.