Тыёнэ (спадарожнік)
![]() | |
Гісторыя адкрыцця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард |
Дата адкрыцця | 11 снежня 2001 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 20 940 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,229 |
Перыяд абарачэння | 627,3 сутак |
Нахіл арбіты | 148,5° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 4 км |
Маса | 9×1013 кг |
Альбеда | 0,04 |
Атмасфера | няма |
Тыёнэ (стар.-грэч.: Θυώνη) — нерэгулярны спадарожнік планеты Юпітэр. Таксама вядомы як Юпітэр XXIX.
Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]
Быў выяўлены 11 снежня 2001 года астраномамі з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 2.
Уласнае імя спадарожнік атрымаў у жніўні 2003 года ў гонар Семелы, каханай Зеўса у старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Арбіта[правіць | правіць зыходнік]
Тыёнэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.940.000 км. за 627 дзён і 7 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,229. Нахіл рэтраграднай арбіты 148,5 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]
Дыяметр Тыёнэ складае ў сярэднім 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,3 m.