S/2010 J 1
S/2010 J 1 | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Дата адкрыцця | 7 верасня 2010 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 23 314 335 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,32 |
Фізічныя характарыстыкі | |
Атмасфера | няма |
S/2010 J 1 — нерэгулярны знешні спадарожнік Юпітэра.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]S/2010 J 1 быў адкрыты 7 верасня 2010 Робертам Джэйкабсанам, Марынай Бразовіч, Брэтам Глэдманам, і М. Александэрсенам пры дапамозе 5,1-метровага тэлескопа Хейла ў Паламарскай абсерваторыі. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 1 чэрвеня 2011 года.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]S/2010 J 1 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.314.000 км за 724,34 дня. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,320. Нахіл арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 163,2186 °, гэта значыць з'яўляецца рэтраграднай. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што S/2010 J 1 адносіцца да групы Кармэ, прычым мае найменшы нахіл арбіты сярод яе членаў.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр S/2010 J 1 складае каля 2 км. Спадарожнік складаецца, як мяркуецца, у асноўным з сілікатных парод, таму яго шчыльнасць можна ацаніць у 2,6 г/см³.