Андрэй Іванавіч Залескі
| Поўнае імя | Андрэй Іванавіч Залескі | ||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
20 студзеня 1991[1][2][…] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||
| Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 74 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 31 | ||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Андрэй Залескі (нар. 20 студзеня 1991, Навагрудак) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Малодшы брат Андрэя, Аляксей, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец ДЮСШ горада Ліды, з 2008 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». Яшчэ ў 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду дынамаўцаў у матчы на Кубак Беларусі, а з наступнага сезона пачаў прыцягвацца да матчаў асноўнай каманды.
Сезоны 2012 і 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе рэгулярна гуляў у аснове.
У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Дынама». Сезон 2014 распачаў як асноўны левы абаронца, але са жніўня 2014 года перастаў з’яўляцца на полі і выступаў толькі за дубль. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[5].
У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[6]. У слуцкім клубе замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага абаронцы або апорнага паўабаронцы. У верасні-кастрычніку 2015 не гуляў з-за траўмы. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2016 быў іграком асновы, выступаў на розных пазіцыях у абароне. У сезоне 2017 стаў выступаць пераважна ў якасці правага абаронцы.
У студзені 2018 года пачынаў трэніравацца са «Слуцкам», але неўзабаве па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[8] і ў лютым стаў іграком брэсцкага «Дынама»[9]. У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся на полі. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкую каманду[10].
У лютым 2019 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[11]. У сезоне 2019 звычайна быў запасным іграком, толькі ў чэрвені-ліпені і верасні-кастрычніку выхадзіў у стартавым складзе. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[12].
У студзені 2020 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[13]. У студзені 2021 года стала вядома, што Залескі разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[14].
У лютым 2021 года стаў іграком дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турана»[15]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[16]. Па выніках сезона 2022 «Туран» страціў месца ў Прэм’ер-лізе.
У сакавіку 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18], аднак у студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з мазыранамі[19].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2010—2011 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2014
Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2008 | дубль | Дынама Мінск | 27 | 1 | |
| 2009 | Д1 | Дынама Мінск | 2 | 0 | |
| 2010 | Д1 | Дынама Мінск | 5 | 0 | |
| 2011 | Д1 | Дынама Мінск | 12 | 0 | |
| 2012 | Д2 | Бяроза-2010 | 28 | 1 | |
| 2013 | Д2 | Бяроза-2010 | 29 | 2 | |
| 2014 | Д1 | Дынама Мінск | 17 | 0 | |
| 2015 | Д1 | Слуцк | 17 | 0 | |
| 2016 | Д1 | Слуцк | 28 | 0 | |
| 2017 | Д1 | Слуцк | 27 | 1 | |
| 2018 | Д1 | Дынама Брэст | 16 | 0 | |
| 2019 | Д1 | Дынама Мінск | 12 | 0 | |
| 2020 | Д1 | Жэтысу | 14 | 1 | |
| 2021 | Д1 | Туран | 24 | 0 | |
| 2022 | Д1 | Туран | 21 | 0 | |
| 2023 | Д1 | Славія | 22 | 2 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Andrey Zaleskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrey Zaleski // FBref
- ↑ https://fcisloch.by/player.asp?id=%D0%90ndrej-Zale%D1%81kij-770&season=2025MEN
- ↑ https://fcslavia.by/ru/player/zaleskiy-0
- ↑ Минское "Динамо" продлило контракт с Воронковым, рассталось с Залеским и выставило на трансфер Диоманде (руск.). football.by (12 студзеня 2015). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Мараховский, Залесский, Левицкий и Гаврюшко пополнили ряды "Слуцка" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Андрей Залеский продлил контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (2 снежня 2015). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Залеский покинул «Слуцк» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании контракта с Андреем Залеским (руск.). football.by (2 лютага 2018). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Андрей Залеский покинул брестское "Динамо" (руск.). football.by (9 студзеня 2019). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Андрей Залеский перешел в минское "Динамо" (руск.). football.by (13 лютага 2019). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Галович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2019). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Андрей Залеский подписал контракт с "Жетысу" (руск.). football.by (18 студзеня 2020). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Все белорусы покинули "Жетысу" (руск.). football.by (18 студзеня 2021). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Андрей Залеский продолжит карьеру в "Туране" (руск.). football.by (20 лютага 2021). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Андрей Залеский продлил контракт с "Тураном" (руск.). football.by (22 студзеня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Андрей Залеский заключил соглашение со "Славией" (руск.). football.by (4 сакавіка 2023). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ ЗАЩИТНИК АНДРЕЙ ЗАЛЕСКИЙ ПОКИНУЛ "СЛАВИЮ" (руск.)(недаступная спасылка). sport5.by (10 снежня 2023). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Залеский-старший продолжит выступать за "Славию" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудку
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган
- Ігракі ФК Туран Туркестан
- Ігракі ФК Славія Мазыр