Антон Пятровіч Баначыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антон Баначыч)
Антон Пятровіч Баначыч
А. Баначыч у ролі Хазэ. «Кармэн»
А. Баначыч у ролі Хазэ. «Кармэн»
Дата нараджэння 14 студзеня 1878(1878-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1933(1933-03-22) (55 гадоў)
Месца смерці
Жонка Таццяна Антонаўна Баначыч
Адукацыя
Прафесія кампазітар, музычны педагог
Тэатр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
А. Баначыч у «Пікавай даме»
А. П. Баначыч — Самазванец («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага)

Антон Пятровіч Баначыч (2 (14) студзеня 1880, паводле іншых звестак 13 (25 студзеня) 1978 года[1] ці 19 (31) снежня 1880[2], г. Жданаў — 22 сакавіка 1933 (ці 26 студзеня, а паводле Музычнай энцыклапедыі 23 студзеня[1]), г. Мінск) — рускі і беларускі савецкі спявак (бас-барытон, пазней драматычны тэнар), кампазітар і педагог[3][4], стваральнік Мінскай Дзяржаўнай студыі оперы і балета, на базе якой з'явіўся Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь[5].

Антон Баначыч уяўляе сабой адну з «залатых» старонак рускай музычнай культуры канца 19 — пачатку 20 стагоддзяў, калі ўся расійская культура, пабудаваная на базе еўрапейскай культуры, знаходзілася на самым піку свайго развіцця. Калі пачатку 19 стагоддзя мастацтва ў Расіі насаджаліся зверху імператарскай уладай, не скупіліся на ганарары запрошаным еўрапейскім майстрам, а «у артысты» набіраліся з прыгонных, то ў канцы таго ж 19 стагоддзя рускія артысты, музыканты, мастакі ўвайшлі ў эліту рускага грамадства. Гэта быў час росквіту рускай культуры, якая ўпэўнена адчувала сябе як частка агульнай еўрапейскай культуры[6].

Антон Баначыч — адзін з яркіх прадстаўнікоў рускай музычнай культуры, яго дзейнасць ахоплівала шырокія сферы музычнай культуры: ён і спявак, прычым вялізнага дыяпазону, які пачынаў як барытон[7], а пасля тэнар[1][8], і кампазітар, і рэжысёр, і педагог[7]. І тым не менш яго імя апынулася не занадта вядома нашчадкам праз сто гадоў; ды і пра яго самога мала вядома: невядомыя дакладныя даты яго жыцця — розныя крыніцы называюць іх па-рознаму[4][9].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вядома, што яго бацька — чарнагорац, маці — грачанка[4], але розныя крыніцы па-рознаму называюць дзейнасць яго бацькі: ці то лекар, ці то аўстрыйскі консул[4][10].

Вучоба[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў нямецкім пансіёне і рускай класічнай гімназіі ў Рэвелі (цяпер Талін), затым атрымаў медыцынскую адукацыю.

Спевам навучаўся спачатку ў Харкаўскай музычнай школе (клас П. Ціханава). Затым паступіў у Пецярбургскую кансерваторыю — ці то ў 1896, ці то ў 1898; але выкладчыкі вядомыя: клас спеваў С. Габель  (руск.)[1], оперны клас І. І. Палечака, клас фартэпіяна і кампазіцыі М. Р. Салаўёва[4]; скончыў Пецярбургскую кансерваторыю ў 1900 годзе, а можа быць — ў 1901[1].

Пачатак артыстычнай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ будучы студэнтам, пачаў артыстычную дзейнасць. Калі прыязджаў у Харкаў, выступаў там у трупе А. А. Цэрэтэлі  (руск.) (барытонавыя партыі Князь Ялецкі — «Пікавая дама» П. Чайкоўскага, 1899; Дэман — «Дэман  (руск.)» А. Рубінштэйна, сезон 1900/1901)[4].

У 1900 і ў 1903—1905 гадах А. Баначыч спяваў у Кіеве, вясной 1901 — у Казанска-Саратаўскім таварыстве пад кіраўніцтвам М. Барадая, пазней выступаў у Екацярынаславе, Тыфлісе (1902—1904), Саратаве (сезон 1903/04), Ніжнім Ноўгарадзе, Баку (лета 1903, 1912), Пецярбургу (1904, Новы летні тэатр «Алімпія», антрэпрыза Я. Кабанава і К. Якаўлева); у іншых гарадах.

У 1905 годзе Антон Баначыч быў прыняты ў маскоўскую імператарскую трупу, якая выступала ў асноўным на сцэне Вялікага тэатра[4][8].

Маскоўскі Вялікі тэатр[правіць | правіць зыходнік]

На сцэне маскоўскага Вялікага тэатра А. Баначыч выканаў мноства партый.

Спявачка Надзея Васілеўна Саліна  (руск.) ў сваёй мемуарнай кнізе «Жизнь и сцена» успамінала пра А. Баначыча, што ён «быў таленавіты і вельмі музыкальны, з ім наогул было прыемна спяваць. Гэта быў цікавы Герман і цудоўны Вертэр»[11].

Аднак і ў гэтыя гады працы ў імператарскай трупе артыст шмат супрацоўнічаў з прыватнымі трупамі, у тым ліку прыняў удзел у паездцы, арганізаванай А. А. Цэрэтэлі ў 1908 годзе ў Берліне, дзе з поспехам выканаў партыю Багдана Сабініна ў оперы «Жыццё за цара  (руск.)» М. Глінкі[4]; шмат гастраляваў за мяжой: у Італіі (1909; Мілан, 1910), Францыі (1909), ЗША (1909—1912), Манака (Монтэ-Карла, 1911). Улетку 1911 выступаў у складзе прыватнай трупы ў Пецярбургу, у памяшканні Марыінскага тэатра, калі сама пецярбургская імператарская трупа знаходзілася на адпачынку[4].

Адначасова прымаў удзел і ў аперэтах, і ў канцэртах, асабліва праславіўся з выкананнем цыганскіх рамансаў пад уласны акампанемент на гітары[4]. Гастраляваў у Германіі (Берлін, Новы каралеўскі оперны тэатр, 1908), Італіі (1909; Мілан, 1910), Францыі (1909), ЗША (19091912), Манака (Монтэ-Карла, 1911), Баку (1912)[12].

Запісваўся на пласцінкі. Са створаных 13 запісаў захаваліся толькі дзве, астатнія незаменнай згубленыя.

Акрамя таго, ён ужо даўно сам складаў музыку, і канцэрты давалі яму магчымасць выступаць з уласнымі творамі — песнямі і рамансамі. Сярод яго аўтарскіх музычных твораў: раманс «Ты помнишь ли, над морем мы сидели», напісаны для спявачкі Марыяны Чаркаскай  (руск.), які яна неаднаразова выконвала; раманс «Ноч вясны» («Тихо спустилася ночь»); вальс для фартэпіяна «Стогн званоў Рэймскага сабора». У 1909 годзе А. Баначыч склаў свой самы вялікі музычны твор — аперэту «Востраў нявіннасці»[1][4] (пра пастаноўкі гэтага твору звесткі адсутнічаюць).

Усё ж галоўным у творчасці А. Баначыча заставаўся вакал. Ён прапрацаваў у Вялікім тэатры да 1921[8], сустрэўшы на гэтай сцэне Кастрычніцкую рэвалюцыю, якая перамяніла цалкам статус Вялікага тэатра — ён перастаў быць часткай маскоўскай імператарскай трупы і перайшоў у ранг новага дзяржаўнага савецкага тэатра.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У 1921—1922 гадах А. Баначыч, пакінуўшы Маскву, працаваў у Омскім дзяржаўным оперным тэатры: саліст, галоўны рэжысёр і кіраўнік оперы[4]. Паводле Музычнай энцыклапедыі, ён пакінуў артыстычную дзейнасць, перастаўшы выступаць, у 1921 годзе[1] і ўжо не мог быць салістам-спеваком, займаючыся выключна рэжысурай оперных спектакляў і педагогікай.

З 1923 года А. Баначыч займаўся педагагічнай дзейнасцю[7] — спачатку ў Омску (1923, выкладчык музычнага тэхнікума), затым пераязджае ў Томск (1924, загадчык оперным класам музычнага вучылішча і адначасова загадчык оперы Сібпалітпрасвету).

У 1925—1928 ён працуе ў Саратаве: выкладчык, загадчык оперным класам музычнага вучылішча і адначасова рэжысёр і дырыжор арганізаванай ім опернай студыі пры губернскім судзе[4].

У 1928 пераехаў у Мінск[8]. У 1928—1930 гг. ён кіраўнік класаў оперы, сольных спеваў і камернага ансамбля Беларускага музычнага тэхнікума; ў 1930 годзе была створана Дзяржаўная студыя оперы і балета, якую ўзначаліў Антон Баначыч[5], у 1930—1933 гг. ён — кіраўнік вакальнай групы Дзяржаўнай студыі оперы і балета; ў 1932 годзе А. Баначыч стварыў вакальную кафедру ў Мінскай кансерваторыі[8], у 1932—1933 — арганізатар і загадчык вакальнай кафедры Мінскай кансерваторыі, прафесар, з 1933 — кіраўнік Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, створанага на базе студыі, якую ён узначальвае.

На гэтай апошняй пасадзе Антон Пятровіч Баначыч прабыў зусім нядоўга, ён памёр у 1933 годзе, але дакладную дату яго смерці крыніцы называюць па-рознаму.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Н. В. Саліна  (руск.) і А. П. Баначыч — першыя выканаўцы галоўных роляў у оперы С. Рахманінава «Франчэска да Рыміні». Вялікі тэатр, 1906

Нягледзячы на сваю кампазітарскую, рэжысёрскую і педагагічную дзейнасць, больш за ўсё Антон Баначыч праславіўся як спявак, у першую чаргу артыст оперы.

А. М. Пружанскі пра А. Баначыча[4]:

«валодаў шырокім па дыяпазону голасам са свабодным лёгкім верхнім рэгістрам (выдатна валодаў фальцэтам) і магутным па сіле гукам, яркім акцёрскім тэмпераментам. Рухомасць голасу ў верхнім рэгістры дазволіла Баначычу перайсці на тэнаровыя партыі»

С. Левік  (руск.) так характарызаваў спевака[4]:

«Голас яго па тэмбры не вылучаўся асаблівай прыгажосцю, але быў голасам „разумным“, гэта значыць умела адгукаўся на ўнутранае жыццё ладу мноствам тэмбравых фарбаў. Выдатны музыка, Баначыч выдатна валодаў рэчытатывам»
А. П. Баначыч — Вакула і М. Б. Сакольскі — Бес («Чаравічкі» П. Чайкоўскага)

У рэпертуары А. Боначича было каля 100 партый, прычым зусім рознага дыяпазону, у тым ліку 42 барытонавыя, да якіх пасля 1905 ён, у апошнія гады сваёй творчасці спявак-тэнар, вяртаўся эпізадычна[4].

Асабліва спявак праславіўся ў партыі Германа ў оперы «Пікавая дама» П. Чайкоўскага, у якой выступаў на працягу 20 гадоў (зробленыя ім два запісы з гэтай партыі — усё, што захавалася з усёй творчасці гэтага знакамітага спевака).

Ролі ў тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя вучні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Музыкальная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор. Под ред. Ю. В. Келдыша. 1973—1982. Боначич А. П.
  2. Этот день в истории 31 декабря(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Боначич Антон Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Пружанский А. М.  (руск.) Боначич Антон Петрович // Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. —М., 2008.(недаступная спасылка) (руск.)
  5. а б Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь Архівавана 25 ліпеня 2014. (руск.)
  6. Антон Петрович Боначич (руск.)
  7. а б в Антон Петрович Боначич; автор Е. Цодоков
  8. а б в г д БОНАЧИЧ Антон Петрович (Источник: Музыкальный энциклопедический словарь, 1990)
  9. Боначич Антон Петрович // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.
  10. БРАТЬЯ НОБЕЛЬ, МАРИУПОЛЬ И ЭКОЛОГИЯ Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  11. Н. В. Салина. Из воспоминаний «Жизнь и сцена»
  12. Пружанский А. М. Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. — М., 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]