Анучына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анучына
рус. Анучина, яп. 秋勇留島
Akiyuri island 01.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча2,35 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
43°22′03″ пн. ш. 146°00′08″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Анучына (Расія)
Анучына
Анучына

Востраў Ану́чына (руск.: Анучина, яп.: 秋勇留島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча - 2,35 км².

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Знаходзіцца ў атачэнні падводных рыфаў і скал. Паверхня нізкая, складзеная з пуцаланаў і пясчанікаў. Часам сустракаюцца ўзгоркі. Вышыня да 33 м. Характэрна травяная і хмызняковая расліннасць. Шмат птушак.

Да XIX ст. востраў быў населены айнамі, якія называлі яго Акію́ры ("каля Юры"). Пазней яны перасяліліся на поўнач Хакайда. У друг. пал. XIX ст. было заснавана японскае рыбацкае паселішча Утамуэ. У 1855 г. востраў афіцыйна ўвайшоў у склад Японіі. У 1945 г. заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР. Названы ў гонар расійскага географа і этнографа Дз. М. Анучына (1843 - 1923 гг.).

На востраве захаваліся рэшткі рыбацкага паселішча. Існуе часовая расійская памежная застава, але сталага насельніцтва няма. Востраў з'яўляецца часткай прыроднага заказніка "Малыя Курылы".

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]