Экарма
Экарма | |
---|---|
руск. Экарма | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 14 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
48°57′ пн. ш. 153°57′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Экарма (руск.: Экарма) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 14 км²[1]. Ненаселены.
Востраў уяўляе сабою неактыўны вулкан з высокай канічнай вяршыняй (1179 м). Заходнія схілы абрывістыя, да 850 м. Астатнія схілы больш спадзістыя, усеяныя друзам. Берагі абрывістыя, аднак вакол вострава няма скал і рыфаў, за што старажытныя айны і далі яму сучасную назву (літаральна «вельмі бяспечная стаянка»). Сталых рэк і азёр з пітной вадой няма, хаця ў дажджлівыя сезоны ўтвараюцца часовыя водныя струмені. На поўначы вострава маецца некалькі гарачых серных крыніц.
Флора і фаўна бедныя. Нязначная травяністая расліннасць, мохі і лішайнікі. На востраве гняздуюць марскія птушкі. Ёсць лежня ластаногіх.
На востраве Экарма ніколі не было сталых паселішчаў. Айны наведвалі яго да канца XIX ст. толькі ўлетку для палявання. У 1875—1945 гг. належаў Японіі. Пасля II сусветнай вайны далучаны да РСФСР.