Маканрушы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маканрушы
руск. Маканруши
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча49 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
49°46′ пн. ш. 154°26′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Маканрушы (Расія)
Маканрушы
Маканрушы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маканру́шы (руск.: Маканруши) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 49 км². Ненаселены.

Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка гарыстая. Найбольшыя вяршыні — горы Маканрушы (1168 м), Есаул (492 м), Пірамідка (699 м). Цікава, што большасць вяршынь маюць канічную форму. Схілы пакрыты пацёкамі застылай лавы. Паўночныя схілы больш стромкія. На поўдні вылучаецца магнітная анамалія, што можа сведчыць пра радовішчы жалеза. Большасць вадацёкаў утрымоўвае значны працэнт серы. Пітная вада ёсць толькі ў адной невялікай рацэ, якая ўпадае ва Усходнюю бухту.

На схілах гор — россыпы друзу, рэдка пакрытыя травяной і лішайнікавай расліннасцю. Вакол горнага масіву вылучаецца зялёнае кола зараснікаў карлікавай вольхі і травяністых лугоў. Будаўнічага лесу няма. На востраве шмат птушак, ля ўзбярэжжа — рыбы.

Назва Маканрушы паходзіць з мовы айнаў, але значэнне пакуль не высветлена. У 18751945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Пасля II Сусветнай вайны далучаны да Расіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]