Юрый (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый
рус. Юрий, яп. 勇留島
Yuriy ISS cut.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча10,32 км²
Насельніцтва
Размяшчэнне
43°25′20″ пн. ш. 146°04′25″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Юрый (востраў) (Расія)
Юрый
Юрый

Востраў Юрый (руск.: Юрий, яп.: 勇留島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча - 10,32 км².

Мае вулканічнае паходжанне. Паверхня ўзгорыстая. Берагі стромкія абрывістыя, месцамі адхонныя з пясчанымі і галечнымі пляжамі. Найвышэйшая кропка - 44 м над узроўнем мора.

У старажытнасці наведваўся айнамі, якія далі яму імя Юра або Юру ("там шмат бакланаў"). У 18551945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Выкарыстоўваўся як рыбалоўная база. Сезоннае насельніцтва дасягала 501 чал. У 1945 г. заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР.

На востраве знаходзяцца памежная расійская застава і маяк. З-за адсутнасці бяспечных падыходаў марскія судны рэдка наведваюць яго. Аднак на заставе існуе верталётная пляцоўка.

Востраў Юрый з'яўляецца часткай прыроднага заказніка "Малыя Курылы".

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]