Перайсці да зместу

Востраў Атласава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Востраў Атласава
руск. Остров Атласова
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча124 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
50°52′ пн. ш. 155°34′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Востраў Атласава (Расія)
Востраў Атласава
Востраў Атласава
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Атла́сава (руск.: Атласова) — самы паўночны з Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 124 км²[1].

Прырода і геаграфія

[правіць | правіць зыходнік]
Выгляд з суседняга вострава Парамушыр

Востраў мае вулканічнае паходжанне. У плане амаль правільнай круглай формы з дыяметрам каля 14 км. Паўднёва-заходні бераг скалісты. Паўночны і заходні берагі нізкія, пясчаныя. У цэнтры ўзвышаецца актыўны вулкан Алаід (2334 м). На схілах вулкана маецца некалькі конусаў. Галоўны, раней завостраны, конус быў сарваны пад час моцнага вывяржэння 1778 г. Ніжняя частка гор (асабліва на заходнім і паўночным баках) пакрытая гушчаром хмызняковых зараснікаў вольхі камчацкай. Вышэй знаходзяцца альпійскія лугі. Іншыя распаўсюджаныя расліны: рабіна, папараці, крапіўнікі, злакавыя і г. д. Жывёльны свет прадстаўлены шматлікімі птушкамі, ластаногімі, адзіны наземны драпежны звер — ліса.

Першымі наведвальнікамі вострава былі айны, якія сяліліся на паўночным беразе, займаліся сезонным паляваннем на марскіх звяроў. У XVII ст. востраў быў адкрыты рускімі казакамі. У 1711 г. востраў назіралі і нанеслі на карту ўдзельнікі экспедыцыі Івана Казырэўскага.

У 1875—1945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Выкарыстоўваўся японскімі рыбакамі. Напярэдадні II сусветнай вайны на ім мелася 9 часовых рыбалоўных баз, а таксама паселішча Араіда.

З 1945 г. у складзе СССР як частка Расійскай федэрацыі. Да 1954 г. меў назву востраў-вулкан Алаід. Пераназваны ў гонар расійскага казака, даследчыка Сібіры Уладзіміра Атласава. У 1949—1960 гг. на востраве дзейнічала прамысловая база (потым пасёлак Атласава). Да 1998 г. размяшчалася ваенная памежная база.

Зараз востраў незаселены.

Зноскі