Харымкатан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Харымкатан
Kurily Kharimkotan.svg
49°07′ пн. ш. 154°32′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
КраінаFlag of Russia.svg Расія
Харымкатан (Расія)
Харымкатан
Харымкатан
Плошча41,6 км²
Насельніцтва 0 чал.
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Commons-logo.svg Харымкатан на Вікісховішчы

Востраў Харымката́н (рус. Харимкотан) - востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 41,6 км²[1].

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне. У цэнтры ўзвышаецца актыўны вулкан Севергіна (1213 м) з разбуранай вяршыняй. Вывяржэнні зафіксаваны ў 1713 г. і 1933 г. Горны масіў фарміруе стромкія ўцёсы. На захадзе бераг спадзісты, утвораны пясчанымі выдмамі, згладжаны струменем застылай лавы. Уздоўж яго цягнецца камяністы пляж.

На востраве маюцца дзве ракі з пітной вадой, некалькі малых бяссцёкавых азёр.

Расліннасць пераважна разнатраўная, лугавая, у тым ліку зараснікі ару, высокай травы з ядомым карэннем, і баршчэўніка. Сустракаюцца кедр, рабіна, ягаднікі. Вакол вострава да глыбіні 14 - 27 м - зараснікі марской капусты.

Распаўсюджаныя жывёлы - лісы, грызуны, ластаногія, птушкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці Харымкатан быў населены айнамі. Разбураныя рэшткі іх вёскі да сёй пары знаходзяцца на паўночным захадзе вострава. На мове айнаў назва Арамакутан значыла "сёмы".

У XVIII - XIX ст. з'явіліся першыя апісанні Харымкатана ў Расіі і Японіі. У 18751945 гг. належыў Японіі. Мясцовыя айны былі выселены на востраў Хакайда, дзе нашчадкі карэнных харымкатанцаў жывуць да нашага часу. У 1920 - 1930-ыя гг. створана малое японскае паселішча, у якім жыла сям'я Такакі, якая апісала вывяржэнне вулкана Севергіна. У 1930-ых гг. уладкаванне вялі палонныя кітайцы. Сустракаліся таксама развітальныя надпісы палонных з СССР (19391941 гг.).

Пасля II Сусветнай вайны востраў далучаны да Расійскай Федэрацыі. Некаторы час, на ім знаходзілася жылое паселішча Севергіно. Зараз ненаселены.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]