Броўтана
Броўтана | |
---|---|
рус. Броутона | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 7 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
46°43′ пн. ш. 150°44′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Востраў Броўтана (рус. Броутона) - востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 7 км².
Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца ў Ахоцкім моры. Мае вулканічнае паходжанне. Над паверхняй дамінуе вулкан Броўтана (каля 800 м) - найвышэйшая кропка на востраве над узроўнем мора. Бераг акружаны галечнымі пляжамі, але далей пачынаюцца стромкія скальныя масівы. На паўночным усходзе - 2 ручая.
Вакол вострава на працягу 3,7 км моцная магнітная анамалія.
Камяністая паверхня вострава Броўтана бедная і не спрыяе разнастайнасці мясцовай флоры. Вылучаецца вузкая палоска хмызняку з хвоі сібірскай кедравай.
Фаўна — грызуны, марскія птушкі, шмат ластаногіх.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Айны, першыя насельнікі Курыльскіх астравоў, называлі востраў Броўтана Маканруру, што значыла "зваротны востраў". Яны наведвалі яго сезонна для палявання на ластаногіх.
У XVIII - XIX ст. даследваўся рускімі, брытанскімі, японскімі экспедыцыямі. Названы ў гонар брытанскага даследчыка Вільяма Роберта Броўтана.
У 1875 — 1945 гг. уваходзіў у склад Японіі.
У 1945 г. быў далучаны да РСФСР.
Востраў незаселены.